У Twitter абмяркоўваюць верагоднага новага СЕО — ён начаваў у офісе з дзіцем і ўдзельнічаў у апошніх звальненнях
Супрацоўнікі Twitter лічаць, што замяніць Маска на пасадзе гендырэктара сацсеткі можа Стыў Дэвіс — цяперашні гендырэктар The Boring Company, якая была заснаваная мільярдэрам і займаецца будаўніцтвам высакахуткасных падземных тунэляў Hyperloop.
Паводле інфармацыі Platformer, Дэвіс прыклаў руку да звальнення 200 супрацоўнікаў гэтымі выходнымі. Напярэдадні ён абзвоньваў менеджараў Twitter і прасіў назваць «выбітных». Якраз праз ягонае дачыненне да апошніх скарачэнняў супрацоўнікі Twitter «на ўсіх узроўнях» карпаратыўнай іерархіі мяркуюць, што ён будзе новым СЕО.
Ад моманту кастрычніцкай угоды з Маскам сацсетка страціла амаль тры чвэрці супрацоўнікаў. Дэвіс між тым становіцца ўсё больш уцягнуты ў яе справы. У снежні паведамлялася, што яму было даручана прыдумаць, як знізіць аперацыйныя выдаткі Twitter на $500 млн. ён прыкладна ўдвая перавыканаў план — кампанія разарвала кантракты з некаторымі партнёрамі або змагла дамовіцца пра зніжкі.
Акрамя таго, Дэвіс быў адным з першых, хто стаў начаваць у офісе Twitter у Сан-Францыска ў кастрычніку, прычым з дзіцем. Нованароджаны правёў першыя тыдні свайго жыцця ў офісным памяшканні, пераабсталяваным пад спальню.
Дэвіс узначаліў The Boring Company ў 2019 годзе, праз тры гады пасля заснавання. Датуль ён працаваў у SpaceX. Дэвіс і Маск супрацоўнічаюць ад 2003 года.
Читать на dev.by