У Twitter з'явілася функцыя для хайрынгу
На платформе Х (экс-Twitter) з’явілася функцыя, якая дазваляе кампаніям публікаваць вакансіі, заўважыў BGR.
Прыкметы новай опцыі, якая збольшага робіць сацсетку канкурэнтам LinkedIn, даследчыкі выявілі ў ліпені. Меркавалася, што кампаніі змогуць выкладваць у сваім профілі аб’явы аб працы.
Цяпер функцыя анансаваная афіцыйна: кампанія адкрыла ранні доступ да бэта-версіі X Hiring для верыфікаваных арганізацый. Новая опцыя дазваляе ім «распавесці пра гарачыя пазіцыі і дастукацца да мільёнаў рэлевантных суіскальнікаў». Зацікаўленыя кампаніі могуць пакінуць заяўку ўжо цяпер.
Як адзначае BGR, размяшчэнне вакансій — толькі адная з мноства магчымасцяў LinkedIn, але альтэрнатыўны спосаб заявіць аб сваёй кампаніі рэкруцёрам ніколі не зашкодзіць. Навіна, мяркуючы з усяго, з’яўляецца чарговым крокам Ілана Маска, уладальніка сацсеткі, па ператварэнні Х у комплексны суперап.
Читать на dev.by