У Паўднёвай Карэі пачалі расследаванне супраць Telegram праз публікацыі дыпфэйк-порна

Паліцыя Сеула пачала дасудовае расследаванне ў дачыненні да кампаніі праз адмову супрацоўнічаць са следствам у справе пра распаўсюд дыпфэйкаў.

1 каментарый

Паводле даных агенцтва «Рёнхап», ад 26 да 29 жніўня ў праваахоўныя органы Паўднёвай Карэі паступіла 88 паведамленняў пра выкарыстанне дыпфэйкаў. Паліцыя ўжо выявіла 24 падазраваных у гэтай справе. У параўнанні з папярэднімі месяцамі колькасць такіх зваротаў мінулага тыдня павялічылася амаль у 10 разоў.

Кіраўнік Нацыянальнага бюро расследаванняў Паўднёвай Карэі У Чжон Су заявіў, што ведамства праверыла восем ботаў, якія ствараюць порна з дыпфэйкамі, а таксама групавыя чаты, у якіх публікуюцца кампраметуючыя матэрыялы. Чыноўнік падкрэсліў, што ўлады будуць працаваць сумесна з французскімі калегамі.

Расследаванне супраць Telegram адкрылі праз тое, што месенджар не падае звестак пра акаўнты і іншай інфармацыі, неабходнай для следства. У паліцыі падкрэслілі, што ў спецслужбаў ёсць свае метады атрымання інфармацыі і пошук вінаватых працягваецца без садзейнічання Telegram.

Раней кіраўніка Telegram Паўла Дурава затрымалі ў Францыі. Сярод выстаўленых абвінавачванняў — адмова ад супрацоўніцтва з французскімі ўладамі. Цяпер бізнэсовец знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе, ён абавязаны два разы на тыдзень адзначацца ў паліцэйскім участку. Яму забаронена пакідаць тэрыторыю краіны.

Liberation: Дураў расказаў пра сувязі з французскай контрразведкай
Па тэме
Liberation: Дураў расказаў пра сувязі з французскай контрразведкай
Справа Дурава: у чым абвінавачваюць кіраўніка Telegram
Па тэме
Справа Дурава: у чым абвінавачваюць кіраўніка Telegram
ЕС не верыць Telegram і сам палічыць яго еўрапейскую аўдыторыю
Па тэме
ЕС не верыць Telegram і сам палічыць яго еўрапейскую аўдыторыю

Читать на dev.by