У Японіі школьнік навайбкодзіў узломшчыка і скраў дадзеныя мільёнаў карыстальнікаў

У Токіа затрымалі 17-гадовага школьніка па падазрэнні ў буйной кібератацы на аператара сеткі інтэрнэт-кафэ Kaikatsu Club.

Пакінуць каментарый

Паводле дадзеных паліцыі, падлетак стварыў праграму для ўзлому з дапамогай ChatGPT і атрымаў доступ да 7,25 мільёна запісаў з персанальнымі дадзенымі членаў клуба, уключаючы імёны, адрасы і нумары тэлефонаў.

Следства сцвярджае, што школьнік пісаў і дапрацоўваў праграму зімой 2025 года, фармулюючы запыты да ChatGPT такім чынам, каб абыходзіць убудаваныя абмежаванні і не раскрываць канчатковую мэту.

У выніку ён змог пранікнуць у сервер аплікацыі Kaikatsu Club і на працягу трох дзён адпраўляў мільёны шкоданосных каманд. З-за атакі аператар часова адключыў частку функцый і папярэдзіў кліентаў пра магчымую ўцечку дадзеных.

Па інфармацыі мясцовых СМІ, юнак прызнаў віну і растлумачыў свае дзеянні тым, што яму было «весела» шукаць уразлівасці. Паліцыя не выявіла доказаў выкарыстання ці публікацыі скрадзеных дадзеных: ён нават не спрабаваў скарыстацца членскімі білетамі, да якіх атрымаў доступ.

Вядома, што падлетак пачаў займацца праграмаваннем у пачатковай школе і ужо паспеў атрымаць узнагароды на конкурсах па кібербяспецы. У Discord ён публічна абмяркоўваў план атакі на Kaikatsu Club.

Гэта не першы інцыдэнт з яго ўдзелам: у лістападзе 2025 года яго затрымлівалі па падазрэнні ў куплі картак Pokémon з выкарыстаннем чужой крэдытнай карты.

Стваральнік вайб-кодынгу распрацаваў аплікацыю, у якой некалькі мадэляў спрачаюцца і выбіраюць правільны адказ
Па тэме
Стваральнік вайб-кодынгу распрацаваў аплікацыю, у якой некалькі мадэляў спрачаюцца і выбіраюць правільны адказ
Кітайскі вайбкодынгавая аплікацыя ўзарвала інтэрнэт, абрынулася, набрала мільён карыстальнікаў хутчэй за ChatGPT
Па тэме
Кітайскі вайбкодынгавая аплікацыя ўзарвала інтэрнэт, абрынулася, набрала мільён карыстальнікаў хутчэй за ChatGPT

Читать на dev.by