Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Вашынгтон падаў у суд на Playtika

Генеральны пракурор штата Вашынгтон Нік Браўн падаў пазоў супраць кампаній Playtika і Aristocrat, абвінаваціўшы іх у незаконнай арганізацыі азартных гульняў праз мабільныя аплікацыі. Паводле дадзеных офіса пракурора, з верасня 2020 года гэтыя сэрвісы атрымалі ад жыхароў штата больш за $225 млн.

5 каментарыяў

Генеральны пракурор штата Вашынгтон Нік Браўн падаў пазоў супраць кампаній Playtika і Aristocrat, абвінаваціўшы іх у незаконнай арганізацыі азартных гульняў праз мабільныя аплікацыі. Паводле дадзеных офіса пракурора, з верасня 2020 года гэтыя сэрвісы атрымалі ад жыхароў штата больш за $225 млн.

Гаворка ідзе пра 16 аплікацый, сярод якіх Slotomania, House of Fun, Caesar’s Casino Slots, World Series of Poker і Bingo Blitz. Улады сцвярджаюць, што ў кампаній няма ліцэнзіі на анлайн-гемблінг у Вашынгтоне, а значыць іх дзейнасць парушае мясцовыя законы пра азартныя гульні і аб абароне правоў спажыўцоў. Пракуратура патрабуе спыніць працу аплікацый у штаце і вярнуць карыстальнікам страчаныя грошы.

Сутнасць прэтэнзіі ў тым, што гульцы купляюць «віртуальную валюту», а затым ставяць яе ў слотах, покеры ці скрэтч-картах, каб выйграць яшчэ больш віртуальнай валюты. Фармальна грошы не выводзяцца, але ў 2018 годзе Апеляцыйны суд дзявятага акруга ЗША прызнаў такую віртуальную валюту «каштоўнасцю», а значыць, па законе штата гэта падпадае пад вызначэнне азартнай гульні.

Асобная лінія абвінавачванняў датычыцца Playtika. У пазове сцвярджаецца, што дадаткі не запытваюць узрост карыстальнікаў, а Bingo Blitz нібыта аформлены ў стылістыцы, прывабнай для дзяцей: з мультяшнымі персанажамі — катом Бліцы, мышкай Моксі і «бабуляй-кошкай» — і ўласным YouTube-каналам з кантэнтам, падобным на дзіцячыя перадачы. Некаторыя бацькі, як сцвярджаецца, скардзіліся, што іх дзеці траціліі сотні даляраў у такіх гульнях з тэлефонаў дарослых.

Пракуратура падкрэслівае, што кампаніі ўжо сутыкаліся з падобнымі прэтэнзіямі. У 2020 годзе Playtika выплаціла $38 млн па калектыўным пазове аб парушэнні заканадаўства штата Вашынгтон. Big Fish Games (зараз уваходзіць у Aristocrat) таксама ўрэгулявала аналагічны пазоў. Нягледзячы на гэта, паводле версіі ўладаў, бізнес працягнуў працаваць у штаце.

Згодна з пазовам, Playtika наўпрост заяўляе аб імкненні даць гульцам «досвед Лас-Вегаса на далоні». Праблема, на думку пракурора, у тым, што ў адрозненне ад рэальнага казіно такія аплікацыі не дазваляюць вывесці выйгрыш — грошы застаюцца ўнутры сістэмы, і адзіны спосаб іх выкарыстаць — працягваць гуляць.

Цяпер штату належыць даказаць у судзе, што мадэль такіх «сацыяльных казіно» з’яўляецца незаконным анлайн-гемблінгам. Для Playtika гэта можа азначаць не толькі фінансавыя рызыкі, але і новыя абмежаванні на адным з амерыканскіх рынкаў.

Playtika скарачае 15% супрацоўнікаў
Playtika скарачае 15% супрацоўнікаў
Па тэме
Playtika скарачае 15% супрацоўнікаў
«Мамай кляліся што так рабіць не будуць». Гэтых айцішнікаў ужо паспелі скараціць у 2026 — 4 кейсы ў Playtika і іншых кампаніях
«Мамай кляліся, што так рабіць не будуць». Гэтых айцішнікаў ужо паспелі скараціць у 2026 — 4 кейсы ў Playtika і іншых кампаніях
Па тэме
«Мамай кляліся, што так рабіць не будуць». Гэтых айцішнікаў ужо паспелі скараціць у 2026 — 4 кейсы ў Playtika і іншых кампаніях
Чытайце таксама
Беларуская геймдэв-студыя банкрутуе
Беларуская геймдэв-студыя банкрутуе
Беларуская геймдэв-студыя банкрутуе
1 каментарый
Playtika скарачае 15% супрацоўнікаў
Playtika скарачае 15% супрацоўнікаў
Playtika скарачае 15% супрацоўнікаў
4 каментарыя
Вашынгтон падаў у суд на Playtika
Вашынгтон падаў у суд на Playtika
Вашынгтон падаў у суд на Playtika
5 каментарыяў
Perplexity абвінавацілі ў зліве карыстальніцкіх дадзеных Meta і Google
Perplexity абвінавацілі ў зліве карыстальніцкіх дадзеных Meta і Google
Perplexity абвінавацілі ў зліве карыстальніцкіх дадзеных Meta і Google

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Яна Пильник
Яна Пильник Дрессировщик программистов в Филиал БГУ ЦИРК
1

Зря ушли из Беларуси, тут гембла легальна

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
1

ничего трамп все урегулирует - Israel-first же

1

А смысл с того что это легально в Беларуси. Я думаю сво-шников на деньги разводить не просто так разрешили....

Anton Abrosov
Anton Abrosov hqd'шка в iqos
1

это ещё хуже настоящего казика, тут вообще нельзя ничего выйграть)

Booblegoom Ebinovich
Booblegoom Ebinovich Подполковник в шарага N2395763295
0

это эти которые игры ААА делают? - ААААААахахахахахахаахаххахааххаах

так вы так и пишите, что Playtika первая в мире придумала казино для детей))) - а Вашингтон это спалил

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 7 лютага 2026, 14:42