Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Важная і недаацэненая рэч, якая дапаможа ў пошуку працы ў 2025 годзе

Каб прабіцца на добры праект ці ў прыстойную кампанію сёння, на фоне масавых звальненняў і распаўсюджання ШІ, адных скілоў і бліскучага рэзюмэ можа быць недастаткова. Паводле слоў кар’ерных экспертаў, з якімі размаўляў Business Insider, проста адгукнуцца на вакансію ўжо не працуе, і на першы план зноў выходзіць нетворкінг.

Пакінуць каментарый

Збітая фраза — «сувязі вырашаюць усё». Людзі разумеюць, што іх трэба развіваць, але на практыцы ўсё звычайна куды прасцей: прачытаў пару навін у стужцы, лайкнуў чыйсьці пост у LinkedIn і пайшоў далей працаваць. Эксперты кажуць, што такі пасіўны падыход да нетворкінгу — ужо не варыянт. Асабліва для групы спецыялістаў, якія быццам бы не шукаюць працу, але і ад новай прапановы не адмовяцца.

Цікавасць працадаўцаў да масавага найму змяншаецца, ШІ выконвае частку руцінных задач хутчэй і танней за чалавека, патрабаванні да кандыдатаў становяцца ўсё больш жорсткімі. Усё больш увагі надаецца не толькі досведу, але і асобе кандыдата, кампаніі робяцца больш пераборлівымі. Да гэтага трэба дадаць эканамічную няпэўнасць і глабальныя канфлікты, якія робяць рынак працы яшчэ менш прадказальным. Таму рыхтавацца да пошуку працы варта, пакуль у гэтым яшчэ няма патрэбы.

Нетворкінг — гэта не «паляванне», а «земляробства»

Заснавальнік буйной міжнароднай сеткі дзелавых кантактаў BNI Іван Міснер тлумачыць: будаваць прафесійныя сувязі трэба не ў той момант, калі вас звольнілі ці вы стаміліся, а загадзя. Нетворкінг — гэта як пасадзіць дрэва: найлепшы момант быў бы 5–10 гадоў таму. Другі найлепшы — проста цяпер, адзначае ён.

Чым раней вы пачняце з’яўляцца ў полі зроку калег, былых менеджараў, партнёраў ці проста добрых спецыялістаў, тым вышэй шанцы, што пра вас успомняць, калі раптам з’явіцца выдатная пазіцыя.

Сардэчна запрашаем у «эканоміку паслуг»

Эксперт па камунікацыях і аўтар кнігі The Long Game Доры Кларк адзначае, што людзі часта знаходзяць працу не наўпрост ад знаёмых, а праз іх знаёмых. Гэта працуе па прынцыпе «паслуга дзеля трэцяй асобы». То бок чалавек дапамагае вам не таму, што добра вас ведае, а каб дапамагчы іншаму чалавеку, якога ведае.

Такі эфект магчымы толькі тады, калі ў вас ёсць актыўная, няхай і не вельмі глыбокая сетка кантактаў. Што важна — сапраўдная сетка будуецца не праз сацсеткі. Пасты і лайкі даюць толькі ілюзію ўзаемадзеяння. Значна карысней — цёплыя непасрэдныя кантакты: паведамленне, званок або кароткая сустрэча.

Успрымаць нетворкінг як абавязак таксама не варта. Не трэба рабіць «халодныя званкі» — можна, напрыклад, павіншаваць былога калегу, які запусціў новы праект. Не трэба нічога прасіць — проста нагадайце пра сябе. Калі рабіць гэта рэгулярна і шчыра, сувязі будуць працаваць на вас.

А калі ўсё ж трэба пра нешта папрасіць — можна акуратна зрабіць адну канкрэтную, ветлівую просьбу: рэкамендацыю, параду ці сустрэчу. Не трэба адразу прасіць і сустрэчу, і рэкамендацыю, і яшчэ пахвалу ў LinkedIn. Людзям лягчэй адгукнуцца на дакладны запыт.

Чаму гэта працуе

Паводле слоў кар’ернага кансультанта з Гарварда Горыка Ына, тое, што сапраўды ўплывае на рашэнне аб найме, часта адбываецца па-за полем зроку кандыдата. Напрыклад, нехта з супрацоўнікаў кампаніі можа сказаць менеджару, што ў яго ёсць класны знаёмы. Шанцы ў гэтага кандыдата рэзка ўзрастаюць. Цяжка пранікнуцца чалавекам, якога бачыш толькі ў выглядзе PDF-дакумента, а вось за жывым чалавекам, якога табе парэкамендавалі, заўсёды стаіць нешта большае, чым проста набор скілоў, тлумачыць Ын.

Пачаць развіваць сетку кантактаў можна з простых рэчаў: выйсці на сувязь з тымі, з кім даўно не камунікавалі, уступіць у лакальныя ІТ-чаты, супольнасці, удзельнічаць у афлайн-мерапрыемствах, нагадаць пра сябе людзям, з якімі прыемна мець зносіны. Таксама не бойцеся прапаноўваць дапамогу і рабіць паслугі самі — яны вяртаюцца.

PM прайшла інтэрвю з ШІ падзялілася ўражаннямі
PM прайшла інтэрв’ю з ШІ, падзялілася ўражаннямі
Па тэме
PM прайшла інтэрв’ю з ШІ, падзялілася ўражаннямі
У амерыканскім ІТ сектары пяты месяц запар расце беспрацоўе
У амерыканскім ІТ сектары пяты месяц запар расце беспрацоўе
Па тэме
У амерыканскім ІТ сектары пяты месяц запар расце беспрацоўе
Чытайце таксама
Без релокейта не берут? Айтишники о попытках найти работу в Беларуси
Без релокейта не берут? Айтишники о попытках найти работу в Беларуси
Без релокейта не берут? Айтишники о попытках найти работу в Беларуси
55 каментарыяў
Плохо всем, но джунам хуже? Что с вакансиями для айтишников разных уровней
Плохо всем, но джунам хуже? Что с вакансиями для айтишников разных уровней
Плохо всем, но джунам хуже? Что с вакансиями для айтишников разных уровней
1 каментарый
Крупным ИТ-компаниям стало сложнее искать и нанимать таланты
Крупным ИТ-компаниям стало сложнее искать и нанимать таланты
Крупным ИТ-компаниям стало сложнее искать и нанимать таланты
В России приняли закон об упрощённом получении ВНЖ для ИТ-специалистов
В России приняли закон об упрощённом получении ВНЖ для ИТ-специалистов
В России приняли закон об упрощённом получении ВНЖ для ИТ-специалистов
9 каментарыяў

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.