Вірусны даклад пра будучыню ШІ-эканомікі напалохаў інвестараў і раскалоў экспертаў
У інвестыцыйных і тэхналагічных колах актыўна абмяркоўваюць эсэ The 2028 Global Intelligence Crisis, апублікаванае даследчыкамі аналітычнай кампаніі Citrini Research.
У інвестыцыйных і тэхналагічных колах актыўна абмяркоўваюць эсэ The 2028 Global Intelligence Crisis, апублікаванае даследчыкамі аналітычнай кампаніі Citrini Research.
У інвестыцыйных і тэхналагічных колах актыўна абмяркоўваюць эсэ The 2028 Global Intelligence Crisis, апублікаванае даследчыкамі аналітычнай кампаніі Citrini Research.
Паводле слоў аўтараў, гэта «разумовы эксперымент з будучыні» — спроба апісаць, да чаго можа прывесці імклівае зніжэнне кошту і масавае ўкараненне ШІ-агентаў. У цэнтры сцэнарыя — ідэя аб тым, што інтэлект перастае быць дэфіцытным рэсурсам.
Даследчыкі сцвярджаюць, што ШІ ужо выконвае многія задачы «белых каўнерыкаў» хутчэй і танней, а яго магчымасці працягваюць экспаненцыйна расці. Гэта запускае «зваротную сувязь без натуральнага тормаза»: кампаніі скарачаюць супрацоўнікаў і накіроўваюць зэканомленыя сродкі ў ШІ-інфраструктуру, што робіць тэхналогіі яшчэ эфектыўнейшымі і прыводзіць да новых звальненняў. У выніку падаюць даходы высокааплатных спецыялістаў, а разам з імі — спажывецкія выдаткі.
Сцэнарый пачынаецца з карпаратыўнага сектара. Паводле версіі Citrini, інструменты кшталту Claude Code і Codex дазваляюць камандзе распрацоўшчыкаў за тыдні ўзнаўляць функцыянальнасць многіх SaaS-прадуктаў. Гэта ўзмацняе ціск на падпісачныя бізнес-мадэлі, запускае цэнавую канкурэнцыю і падрывае ўстойлівасць кампаній, чый рост будаваўся на меркаванні аб стабільнай і «паўтаральнай» выручцы. Далей эфект распаўсюджваецца на сумежныя галіны, дзе аўтаматызацыя і аптымізацыя працэсаў скарачаюць попыт на кіраўнічы і аналітычны персанал.
Наступны этап — спажывецкая эканоміка. Аўтары апісваюць сітуацыю, у якой персанальныя ШІ-агенты кругласуткава аптымізуюць пакупкі, адмяняюць падпіскі, што не выкарыстоўваюцца, шукаюць лепшыя цэны і абыходзяць пасярэднікаў. Бізнесы, якія зарабляюць на «трэнні» (камісіях, інерцыі і лаяльнасці да аплікацыі) апынаюцца пад ціскам. У сцэнарыі гэта закранае сэрвісы дастаўкі, таксі, турыстычныя платформы і плацежныя кампаніі. Калі агенты пачынаюць выбіраць больш танныя каналы разлікаў, уключаючы крыптаінфраструктуру, пад пагрозай апынаюцца традыцыйныя камісіі па транзакцыях.

Асобная ўвага нададзеная фінансавай сістэме. Навукоўцы звязваюць зніжэнне даходаў офісных работнікаў з рызыкамі для рынку крэдытаў і іпатэкі. Па іх версіі, значная частка крэдытаў у апошнія гады будавалася на чаканні стабільных даходаў і росту выручкі. Калі ж ШІ структурна змяняе рынак працы, то пад пытаннем апынаюцца перадумовы, якія ляжаць у аснове ацэнкі крэдытных рызык. У тэксце фігуруе тэрмін «ghost GDP»: сітуацыя, калі прадукцыйнасць і карпаратыўны прыбытак растуць, але выгады канцэнтруюцца ва ўладальнікаў інфраструктуры і не праходзяць праз хатнія гаспадаркі, аслабляючы падатковую базу і спажыванне.
Даследчыкі прызнаюць, што многія элементы сцэнарыя могуць не рэалізавацца, аднак падкрэсліваюць: упершыню ў гісторыі найбольш прадукцыйны актыў эканомікі — машынны інтэлект — патэнцыйна стварае менш працоўных месцаў, чым знішчае. Галоўная рызыка, на іх думку, заключаецца не столькі ў тэхналагічным скачку, колькі ў тым, што інстытуцыянальная і палітычная сістэма можа не паспець адаптавацца да новай рэальнасці.
Публікацыя выклікала шырокую рэакцыю сярод эканамістаў і рынкавых аналітыкаў, прычым меркаванні падзяліліся. Клаўдыя Сам, галоўны эканаміст New Century Advisors і аўтар індыкатара рэцэсіі Sahm Rule, раскрытыкавала аднабаковы акцэнт на разбуральным эфекце ШІ. «Адна з праблем сцэнарыя Citrini — і гэта перагукваецца з бягучымі настроямі — у тым, што фокус зроблены на разбурэнні, а не на стварэнні», — напісала яна ў X. Па яе словах, тэхналагічныя зрухі гістарычна суправаджаліся не толькі стратай працоўных месцаў, але і фарміраваннем новых сектараў. «Так, пазітыўны эфект можа праявіцца пазней, але ён важны для новай раўнавагі эканомікі», — падкрэсліла Сам.
У іншым каментарыі яна адзначыла, што настолькі маштабны шок на рынку працы, як апісаны ў тэксце, амаль непазбежна выклікаў бы агрэсіўны адказ з боку ўладаў. «Працоўны крызіс такога маштабу справакаваў бы магутную фіскальную і манетарную рэакцыю. У сцэнарыі гэта недаацэнена», — лічыць эканаміст. На яе думку, больш верагодны паступовы і абмежаваны рост беспрацоўя, які як раз складанейшы для палітыкаў: «Менавіта паступовыя змены цяжэй за ўсё своечасова распазнаць і адрасаваць».

Стывен Інес, кіруючы партнёр SPI Asset Management, звярнуў увагу на сам факт рынкавай рэакцыі на тэкст. «Мы бачылі, як рынак спакойна пераварваў войны, інфляцыю, банкаўскія крызісы і тарыфныя канфлікты, але тэкст, які шырока разыйшоўся на Substack, аказаўся дастатковым, каб пахіснуць катыроўкі», — заявіў ён. На яго думку, эсэ аб ШІ становяцца самастойным фактарам валатыльнасці: «Ідэі пачынаюць рухаць рынкі не горш за макраданыя».
Некаторыя аналітыкі тэхналагічнага сектара ўказваюць, што бягучы ўзровень развіцця ШІ пакуль далёкі ад сцэнарыя татальнага выцяснення «белых каўнерыкаў». Нават самыя прасунутыя агентныя сістэмы патрабуюць кантролю, інфраструктуры і чалавечай каардынацыі, а іх укараненне ў буйных арганізацыях ідзе нераўнамерна і сутыкаецца з рэгулятарнымі і аперацыйнымі абмежаваннямі.
Публікацыя справаздачы Citrini Research узмацніла распродажы на амерыканскім рынку. 23 лютага індэкс Dow Jones Industrial Average знізіўся на 1,7% (мінус 822 пункты), пры гэтым найбольшы ціск на бенчмарк аказалі папера American Express, Goldman Sachs і JPMorgan. Індэксы S&P 500 і Nasdaq Composite страцілі прыкладна па 1%. Пад дадатковым ціскам апынуліся тэхналагічныя і софтверныя кампаніі: інвестары зноў пераацэньвалі рызыкі, звязаныя з паскораным укараненнем ШІ.


Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.