VK адкрыў першы офіс у Беларусі

У Беларусі запрацавала першае прадстаўніцтва VK. Пра гэта паведаміла прэс-служба расійскага холдынгу.

24 каментарыяў

Офіс VK у Беларусі заняў 400 м², тут размесцяцца 50 распрацоўшчыкаў з каманд «УКантакце», «Дзэна» і VK Tech. 15 працоўных месцаў адведзена пад каворкінг, дзе змогуць працаваць супрацоўнікі VK, якія прыязджаюць з іншых гарадоў, або госці офіса.

Холдынг разгортвае хайрынг-актыўнасць у Беларусі: так, у снежні VK ладзіць у Мінску мітап VK IT Point для 300 спецыялістаў у машынным навучанні, мабільных, франтэнд- і бэкэнд-распрацоўшчыкаў. 

Сёлета ў лістападзе ўжо другі офіс у Беларусі адкрыла расійская кампанія Tinkoff — цяпер у Брэсце. ​​Офіс у Мінску з’явіўся 2 гады таму і да канца 2023 вырас да 400+ чалавек. 

Пытанне, як беларускі ІТ-рынак змяніла поўнамаштабнае ўварванне Расіі ва Украіну, мы разбіралі з экспертамі.

Нашыя апытанні паказваюць, што амаль чвэрць ІТ-спецыялістаў, якія цяпер застаюцца ў Беларусі, разглядаюць расійскія праекты як альтэрнатыву заходнім. У дыскусіі пра этычны бок гэтых працэсаў можна паўдзельнічаць тут.

Як выжывае ІТ-бізнэс у Беларусі? Пагутарылі з топ-менеджментам
Па тэме
Як выжывае ІТ-бізнэс у Беларусі? Пагутарылі з топ-менеджментам
Большасць айцішнікаў-беларусаў не гатовыя працаваць на РФ. Спыталіся пра этыку і кар’еру тых, хто ўжо працуе
Па тэме
Большасць айцішнікаў-беларусаў не гатовыя працаваць на РФ. Спыталіся пра этыку і кар’еру тых, хто ўжо працуе
VK забараніла супрацоўнікам працаваць аддалена па-за Расіяй
Па тэме
VK забараніла супрацоўнікам працаваць аддалена па-за Расіяй
VK заплатил около $4 млн за беларусского разработчика мобильных игр
По теме
VK заплатил около $4 млн за беларусского разработчика мобильных игр

Читать на dev.by