Улады абяцаюць знізіць кантроль над бізнесам
У Беларусі плануецца скараціць кантроль за бізнесам і перагледзець падыходы да адказнасці за эканамічныя парушэнні, а таксама развіваць інавацыі і стартап-сферу. Пра гэта ў канцы мінулага тыдня заявіў міністр эканомікі Юрый Чабатар.
Паводле слоў чыноўніка, фармаванне спрыяльнага асяроддзя для развіцця бізнесу і яго падтрымка застаюцца аднымі з прыярытэтных напрамкаў дзяржаўнай палітыкі. Зараз у межах падрыхтоўкі абноўленай рэдакцыі дырэктывы № 4 прапрацоўваецца спрашчэнне умоваў рэгуляванне, змякчэнне фарматаў кантролю і стварэнне роўных «правілаў гульні» для прадпрымальнікаў з розным маштабам бізнесу і з розных галін.
«Дакумент уключае меры, накіраваныя на скарачэнне адміністрацыйнай нагрузкі, лічбавізацыю працэсаў, пашырэнне магчымасцяў удзелу суб’ектаў МСП у дзяржаўных закупках, спрашчэнне падатковага ўліку, а таксама развіццё новых механізмаў фінансавання, такіх як краўдфандынг, небанкаўскі фактарынг і іншых. Прадбачаны таксама шэраг мераў, накіраваных на развіццё інавацыйнай сферы і стартап-руху», — заявіў кіраўнік мінэканомікі.
«Важным блокам дакумента стануць мерапрыемствы па скарачэнні кантрольнай нагрузкі на бізнес і перагляд падыходаў да адказнасці за эканамічныя правапарушэнні», — дадаў ён.
У распрацоўцы праекта дакумента ўдзельнічалі больш за 200 спецыялістаў. Хутка яго вынесуць на грамадскае абмеркаванне.
Читать на dev.by