Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Усе праўкі кода ад ШІ ў Amazon цяпер павінны ўзгадняцца з дасведчанымі інжынерамі, каб больш не ламаць сэрвісы на гадзіны

Amazon увяла новае правіла для распрацоўшчыкаў: любыя змены кода, зробленыя з дапамогай ШІ-інструментаў, цяпер павінны атрымліваць ухваленне больш дасведчаных інжынераў. Пра гэта гаворыцца ва ўнутраным запісе кампаніі, з якім азнаёміўся Financial Times.

Пакінуць каментарый
Дадай у Google

Мера абмяркоўвалася на спецыяльнай сустрэчы інжынераў Amazon, дзе кампанія разбіралася з шэрагам нядаўніх збояў у сваіх сэрвісах. Ва ўнутраным дакуменце гаворыцца, што ў апошнія месяцы інцыдэнты сталі «трэндам» — з «вялікім радыусам уздзеяння» і праўкамі кода, зробленымі з дапамогай генератыўнага ШІ.

Сярод фактараў таксама ўказана «выкарыстанне генератыўнага ШІ, для якога лепшыя практыкі і ахоўныя механізмы яшчэ не цалкам сфарміраваны». Старэйшы віцэ-прэзідэнт Amazon Дэйв Трэдвэл напісаў супрацоўнікам, што «даступнасць сайта і звязанай інфраструктуры ў апошні час была не на вышыні», і папрасіў інжынераў абавязкова прыйсці на сустрэчу.

Адзін з нядаўніх інцыдэнтаў — збой сайта і праграмы Amazon, які працягваўся амаль 6 гадзін. Кампанія растлумачыла яго памылкамі пры дэплоі кода: карыстальнікі ў гэты час не маглі афармляць пакупкі, глядзець цэны або правяраць дадзеныя сваіх акаўнтаў.

Праблемы ўзнікалі і ў воблачным падраздзяленні AWS. У снежні калькулятар кошту воблачных сэрвісаў не працаваў каля 13 гадзін пасля таго, як ШІ-інструмент для кодынгу Kiro вырашыў выдаліць і нанова стварыць асяроддзе. У Amazon кажуць, што такія разборы інцыдэнтаў — звычайная практыка і частка працы па паляпшэнні стабільнасці сэрвісаў.

У воблака Amazon у снежні адбыліся два збоі з удзелам ШІ

Па тэме

Тры дата-цэнтры Amazon пацярпелі ад удараў дронаў. З аднаго эвакуявалі супрацоўнікаў

Чытайце таксама
Усе праўкі кода ад ШІ ў Amazon цяпер павінны ўзгадняцца з дасведчанымі інжынерамі, каб больш не ламаць сэрвісы на гадзіны
Усе праўкі кода ад ШІ ў Amazon цяпер павінны ўзгадняцца з дасведчанымі інжынерамі, каб больш не ламаць сэрвісы на гадзіны
Усе праўкі кода ад ШІ ў Amazon цяпер павінны ўзгадняцца з дасведчанымі інжынерамі, каб больш не ламаць сэрвісы на гадзіны
Amazon сфармулявала 6 унутраных прынцыпаў укаранення ШІ

1 каментарый
Як змяніліся сумоўі ў эпоху штучнага інтэлекту — досвед інжынера Google і Amazon

«Гэта Рэнесанс распрацоўкі»: Amazon патрабуе ад распрацоўшчыкаў працаваць старанней і менш гнацца за токенамі

3 каментарыя

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.