Выхад Nintendo Switch 2 зноў буксуе

Распрацоўшчыкі гульняў не разлічваюць убачыць кансоль новага пакалення ў абяцаныя Nintendo тэрміны. Але ўсе чакаюць рэлізу — знакамітай Nintendo Switch ужо сем гадоў.

Пакінуць каментарый

Заснавальнік GamesIndustry.biz Крыс Дрынг заявіў, што кансоль новага пакалення выйдзе не раней за красавік 2025 года. Паводле слоў Дрынга, распрацоўшчыкі не разлічваюць на выхад новай кансолі да гэтага часу і чакаюць, што рэліз адбудзецца ў красавіку або маі.

Раней у маі кампанія заявіла, што пакажа новую Nintendo ў бягучым фіскальным годзе, які заканчваецца 31 сакавіка 2025 года. Аднак у размовах з партнёрамі Nintendo больш асцярожная ў абяцаннях.

Nintendo Switch была паказаная ў маі 2017 года. Сямігадовы ўзрост кансолі — даволі багата па мерках індустрыі. Кампанія ўжо прадала 143,42 мільёна прылад і неўзабаве можа абагнаць самую папулярную кансоль у гісторыі — Sony PlayStation 2.

Nintendo: генератыўны АІ нам не патрэбны, мы і без яго няблага даем рады
Па тэме
Nintendo: генератыўны АІ нам не патрэбны, мы і без яго няблага даем рады
Nintendo расказала, калі выйдзе новая Switch
Па тэме
Nintendo расказала, калі выйдзе новая Switch
CNBC: Nintendo выпусціць новую Switch сёлета
Па тэме
CNBC: Nintendo выпусціць новую Switch сёлета

Читать на dev.by