Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Навігацыйная прылада Waze загаварыла па-беларуску голасам вядомага вядучага радыё

2 каментарыя
Навігацыйная прылада Waze загаварыла па-беларуску голасам вядомага вядучага радыё

Беларуская суполка карыстальнікаў Waze арганізавала лакалізацыю прылады, якая ў выніку загаварыла голасам вядомага радыёжурналіста Уладзіміра Трапянка.

Большасць жыхароў Мінска адразу пазнае яго як «голас мінскага метрапалітэна». Перакладам займаліся самі кіроўцы пад куратарствам карыстальніка Olestas, лідэра суполкі. Увесь працэс заняў каля 5 месяцаў актыўнай працы, не улічваючы час на агучку, пошук і выбар актораў.

«Мы імкнемся зрабіць так, каб праграма была лакальнай. Нашыя карыстальнікі дапамагаюць сабраць інфармацыю, якая адпавядае мясцовым рэаліям. Мы неверагодна ўдзячныя за падтрымку беларускім кіроўцам — дзякуючы іх актыўнасці і з’явіўся пераклад на беларускаю мову. Мы з нецярплівасцю чакаем зваротнай сувязі ад карыстальнікаў!» — распавёў куратар беларускага перакладу.

Waze — бясплатны навігатар, які ў рэжыме рэальнага часу дазваляе сачыць за сітуацыяй на дарогах. Мапы ў навігатары цалкам ствараюць самі карыстальнікі. На сёння існуе 54 лакалізацыі Waze, сярод якіх цяпер з’явілася і беларуская мова. У праектах па перакладу ўдзельнічаюць больш за 700 перакладчыкаў з розных краін.

Усім, хто зацікаўлены ў паляпшэнні працы прылады, прапануюць запоўніць форму і далучыцца да развіцця супольнасці.

Чытайце таксама
«Трасянка». На якіх мовах гавораць у эміграцыі — дома, на працы і з дзецьмі (з беларускай мовай усё цікава)

Паглядзім, на якіх мовах беларусы за мяжой размаўляюць у паўсядзённым жыцці і што наконт гэтага думаюць/адчуваюць.
24 каментарыя
«Ты з іншага цеста». Як самім заставацца і гадаваць дзяцей за мяжой беларусамі (і ці варта!)
«Ты з іншага цеста». Як самім заставацца і гадаваць дзяцей за мяжой беларусамі (і ці варта!)
«Ты з іншага цеста». Як самім заставацца і гадаваць дзяцей за мяжой беларусамі (і ці варта!)
Праект «Тамтэйшыя» пагаварыў з чытачамі пра тое, як яны гадуюць дзяцей за мяжой беларусамі, а дзеці — іх.
12 каментарыяў
Meta просяць дадаць беларускую мову ў Instagram і Threads. Можаце далучыцца да петыцыі
Meta просяць дадаць беларускую мову ў Instagram і Threads. Можаце далучыцца да петыцыі
Meta просяць дадаць беларускую мову ў Instagram і Threads. Можаце далучыцца да петыцыі
1 каментарый
«Цярплівыя і працавітыя, як кітайцы». Як нас бачыць кітайскі магістр беларускай філалогіі (ён пажыў у Мінску, Маскве і Кракаве)

Размаўляе на беларускай не горш (цi лепш?), чым беларусы.
1 каментарый

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.