Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Як беларусаў не пусцілі на Web Summit, а яны ўсё адно прыехалі і бліскаталі

Як беларускаму стартапу трапіць на тэхналагічную канферэнцыю, калі яго заяўку адхілілі? Сваім досведам з dev.by падзяліліся стваральнікі праграмы для мужчынскага здароўя Sequoia, якія ўзялі ўдзел у Web Summit у Партугаліі.

3 каментарыя
Як беларусаў не пусцілі на Web Summit, а яны ўсё адно прыехалі і бліскаталі

Як беларускаму стартапу трапіць на тэхналагічную канферэнцыю, калі яго заяўку адхілілі? Сваім досведам з dev.by падзяліліся стваральнікі праграмы для мужчынскага здароўя Sequoia, якія ўзялі ўдзел у Web Summit у Партугаліі.

Не так даўно заснавальнікі стартапа пра мужчынскае палавое здароўе Sequoia ўзялі ўдзел у Web Summit — адной з найбуйнейшых тэхналагічных канферэнцый у свеце. Але каб іх заяўку прынялі, прыйшлося прыкласці нямала намаганняў. Як кажа сузаснавальнік стартапа Дзяніс Галка, «мы знайшлі выхад (Ці ўваход. — Заўв.), мы ж беларусы».

«Беларускі пашпарт як такі не ёсць праблемай»

— Пасля лютаўскіх падзей мы зразумелі, што ні пра якія інвестыцыі не можа быць і гаворкі, пакуль мы ў Беларусі, — расказвае суразмоўца. — Але пры гэтым мы хацелі, каб праект атрымаў працяг. 

Мы з Вольгай (Псіхатэрапеўт і сэксолаг Вольга Неўдах з’яўляецца сузаснавальніцай стартапа. — Заўв.) сталі думаць, як жа ўсё-ткі можна прыцягнуць сродкі. І нам сказалі: «Спадарства, каб інвестары захацелі ў вас укладвацца, трэба, як мінімум, каб у вас была юрысдыкцыя іншай краіны». 

То-бок беларускі пашпарт як такі не ёсць праблемай. Праблема — знаходжанне ў Беларусі.

І так як наш асноўны рынак — Штаты, то мы адкрылі офіс у штаце Дэлавэр (раней сузаснавальнікі расказвалі пра праблемы з адкрыццём юрыдычнай асобы ў ЗША. — Заўв.). Пасля адмовы ад Stripe Atlas мы не спыніліся і скарысталіся паслугамі сэрвісу Clerky. Яны больш лаяльныя. Але для таго, каб прайсці рэгістрацыю, трэба, каб быў чалавек у ЗША, які выступіць прадстаўніком. Балазе Воля мае сваякоў у Штатах, якія пагадзіліся дапамагчы.

Як спачатку не трапілі, а потым трапілі на саміт

Пры гэтым мы адпраўлялі заяўку на ўдзел у Web Summit як беларусы.

Падумалі, што гэта неблагая магчымасць, каб паказаць свой праект, сабраць фідбэк, пагутарыць са СМІ і інвестарамі. Раней у Беларусі таксама былі крутыя варушнякі, але цяпер, на жаль, такога ўжо няма. Таму адправіліся за мяжу.

Мы атрымалі запрашэнне на інтэрв’ю, пагутарылі з прыемным маладзёнам з Дубліна, расказалі пра праект, на якой стадыі знаходзімся і чаму. Ён сказаў: «Так, крута, я дам вам адказ». І пасля гэтага знік. Ні адказу, ні прывітання, наогул нічога.

Я некалькі разоў пісаў яму на пошту, пытаўся, ці ёсць адказ па нашым інтэрв’ю. У рэшце рэшт знайшоў яго старонку ў Linkedin і напісаў напрамкі. І толькі тады ён адказаў — але як прыватная асоба. Сказаў, што яму асабіста спадабаўся наш праект, але «праз геапалітыку не можам вас запрасіць».

На шчасце, у нас на той момант ужо была амерыканская юрыдычная асоба. Я напісаў нашай кантактнай асобе, апісаў сітуацыю — і наш праект неўзабаве атрымаў запрашэнне.

Падаць заяўку можна бясплатна. Калі праходзіш адбор, то атрымліваеш магчымасць купіць білет за 1000 еўра. Пазней высветлілася, што конкурс быў 10 стартапаў на месца.

На саміце ёсць розныя тыпы ўдзелу, напрыклад, women in tech, проста наведвальнікі, партнёры, інвестары, спікеры і гэтак далей. А яшчэ ёсць стартапы. Яны дзеляцца на тры тыпы: alfa — гэта такія «зялёныя», маленькія праекты; beta — праекты сталейшыя, і growth — працоўны бізнэс, сур’ёзныя і моцныя людзі.

Мы прайшлі ў альфа-трэк і змаглі паказаць свой стартап на Exhibition day.

Таксама мы зладзілі прэзентацыю на сцэне ў Startup Showcase. І прайшлі на PITCH — гэта калі ты тры хвіліны расказваеш пра свой праект журы. Толькі 105 стартапаў з 1100 стартапаў атрымалі такую магчымасць.

Плюс мы былі абраныя як Impact startups — гэта стартапы, інавацыі якіх адпавядаюць мэтам устойлівага развіцця ААН. Прайшлі па дзвюх катэгорыях — Health & Well-being і Quality education. 

Дзяніс Галка і Вольга Неўдах з журналістам бразільскага выдання Caro Gestor

Чаму анлайн-дзеі не заменяць афлайн

Як кажуць Дзяніс і Вольга, на саміце ўдалося наладзіць шмат сувязяў і атрымаць шмат карыснай інфармацыі — не заўжды звязанай з медыцынай. Прыкладам, падчас неафіцыйных гутарак яны даведаліся пра блакчэйн-тэхналогію, якая забяспечвае ананімнасць карыстальнікаў і можа спатрэбіцца праграме.

Таксама ім удалося паразмаўляць з інвестарамі са Штатаў, Чэхіі і Катара, якія выказалі зацікаўленасць у прадукце.

Пытаемся, ці не перашкаджае інвестыцыях грамадзянства Беларусі.

— Ну як — нам казалі, што на добры лад кафаўндары не павінныя знаходзіцца ў Беларусі. Але не таму, што гэта — Беларусь. Я чуў меркаванне, што «вы павінныя знаходзіцца ў юрысдыкцыі, дзе да стартапаў, тэхналогій ставяцца больш лаяльна і ёсць магчымасць камунікаваць, удзельнічаць у розных самітах-івэнтах». То-бок «будзьце там, дзе вы павінныя быць, каб праект рос», — адказвае Дзяніс. — Нашая асноўная задача была з’ездзіць, паглядзець сам івэнт, атрымаць сувязі і заадно даведацца — ці было б нам цікава пераехаць у Партугалію?

— Ці можна стартапу заставацца ў Беларусі і пры гэтым прыцягваць інвестыцыі і расці?

— Як бачыце на нашым прыкладзе, можна — да пары да часу. Але падчас саміту я звярнуў увагу, што наш стартап — дзікарослы. 

Раней у Беларусі была нейкая экасістэма, дзе людзі маглі камунікаваць: Imaguru, нейкія івэнты, хабы, акселератары. Але мы пачыналі ў першую хвалю каранавіруса, калі не было ніякага варушняку, нічога. 

Людзі часам мяне пытаюць, ці знаю я кагосьці ці штосьці. Не, мы знаем толькі саміх сябе, бо развіваліся ва ўласным соку. Але папраўдзе стартаперскі свет такі вялікі, што адное знаходжанне ў ім дазваляе хутчэй расці і развівацца.

Так, крута знаходзіцца ў Беларусі. Але ў адзін момант разумееш, што робіцца цяжкавата. Няма з кім параіцца. За апошнія паўгода мы шмат чаго дасягнулі. Атрымалі больш за 7 тысяч спамповак, апублікавалі каля 40 артыкулаў на медыцынскую тэматыку на нашым сайце, сабралі каманду з 6 медыцынскіх спецыялістаў, падпісалі мемарандум з UNFPA.

Але далей — большыя стаўкі, большыя інвестыцыі. Перад намі стаяць важнейшыя задачы, напрыклад, выхад на новы рынак. Умоўна кажучы, можна знаходзіцца ў Беларусі і рабіць рынак для Штатаў, але наколькі гэта будзе паспяхова?

Польская грантовая программа отказала стартапу «потому что граждане Беларуси»
Польская грантовая программа отказала стартапу «потому что граждане Беларуси»
По теме
Польская грантовая программа отказала стартапу «потому что граждане Беларуси»
Известный стартап замёл белорусский след? Ранние инвесторы не рады
Известный стартап замёл белорусский след? Ранние инвесторы не рады
По теме
Известный стартап замёл белорусский след? Ранние инвесторы не рады
«Пераехаў або ў падполлі». Куды знік стартап-кластар
«Пераехаў або ў падполлі». Куды знік стартап-кластар
Па тэме
«Пераехаў або ў падполлі». Куды знік стартап-кластар
Ці ёсць будучыня ў стартапаў з Беларусі? Вялікая размова з Imaguru
Ці ёсць будучыня ў стартапаў з Беларусі? Вялікая размова з Imaguru
Па тэме
Ці ёсць будучыня ў стартапаў з Беларусі? Вялікая размова з Imaguru
Как пашпарт влияет на бизнес в ЕС. Отвечают Голуб Мельничек Решетина
Как пашпарт влияет на бизнес в ЕС. Отвечают Голуб, Мельничек, Решетина
По теме
Как пашпарт влияет на бизнес в ЕС. Отвечают Голуб, Мельничек, Решетина

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

-2

Статья о том, как беларусам в нонешних условиях приходиться чесать ухо через попу.

1

«Февральские события»
«Как круто находиться в Беларуси»
Зачем вам этот лиссабон? Езжайте в Красноярск, там все ваши инвесторы. Расскажите им, сколько рекламы «удлиннителей» можно показывать в вашей апликухе - сразу принесут деньжат. И не каких-то там долларов, а полновесных рублей!

-1

Молодцы ребята, что стараются, но просто надо было раньше суетиться, там этих начинателей, как стартапов за баней, просто места быстро закончились. А так подаваться и получить на скидке условные полстола с ноутом и вывеской мог хоть Ким Чен Ын, со своими идеями.