WSJ: Маск таемна фінансаваў Dogecoin, каб стварыць новую сацсетку
Бізнэсовец фінансаваў крыптавалюту ў надзеі стварыць новую сацсетку на аснове блакчэйну.
Паводле даных The Wall Street Journal, пра гэта згадваецца ў біяграфіі Маска ад Уолтара Айзексана, якая неўзабаве будзе апублікаваная. Брат Ілана Кімбал распавёў, што мільярдэр разглядаў магчымасць стварэння сацсеткі на блакчэйне, у якой можна было б абменьвацца паведамленнямі і праводзіць плацяжы ў крыптавалюце. Кімбал сцвярджаў, што ў гэтым кантэксце Ілан фінансаваў Dogecoin.
Пазней Маск разглядаў ідэю стварэння платформы на блакчэйне, аналагічнай Twitter. Але ў выніку ён прыйшоў да высновы, што прасцей купіць існую сацсетку, куды можна інтэграваць новыя функцыі. Калі бізнэсовец трапіў у раду дырэктараў Twitter, ён падзяліўся ідэяй з былымі калегамі па PayPal — Люкам Носекам і Кенам Хоўры. Калегі падтрымалі яго ідэю, сцвярджае выданне.
Читать на dev.by