WSJ: Пентагон і Мінюст ЗША дамагаюцца продажу амерыканскага бізнэсу TikTok
Амерыканскія ведамствы абмяркоўваюць магчымасць прымусовага продажу амерыканскага бізнэсу TikTok, які належыць кітайскай кампаніі ByteDance.
Паводле даных The Wall Street Journal, гэтую ініцыятыву падтрымліваюць Міністэрства абароны і Міністэрства юстыцыі ЗША. Амерыканскія ўлады асцерагаюцца, што кітайскі ўрад зможа выкарыстоўваць праграму «для шпіянажу і палітычнага ўплыву». Прадаць TikTok прапанаваў камітэт замежных інвестыцый у ЗША, які больш за два гады абмяркоўвае з кіраўніцтвам сацсеткі мажлівасць падзяліць яе бізнэс.
Прадстаўнікі міністэрстваў ухваляюць ініцыятыву з боязі, што кітайскія ўлады могуць атрымаць доступ да звестак TikTok «або паўплываюць на відэа, якія амерыканцы праглядаюць у TikTok». Аднак супраць выступае Міністэрства фінансаў ЗША, якое старшынюе ў Камітэце. Ведамства асцерагаецца, што рашэнне амерыканскіх уладаў можа быць аспрэчана ў судзе. Раней Сенат ЗША прагаласаваў за забарону TikTok на прыладах, якія належаць ураду. Для набыцця законам моцы яго маюць ухваліць Палата прадстаўнікоў і прэзідэнт ЗША.
Читать на dev.by