WSJ: Выручка Twitter упала на 40%

Выручка і чысты прыбытак кампаніі ў снежні 2022 года абваліліся ў гадавым выражэнні.

1 каментарый

Паводле звестак The Wall Street Journal, такі вынік звязаны з адтокам рэкламадаўцаў з сацсеткі пасля прыходу ў кампанію Ілана Маска. Даследчы цэнтр Standart Media паведамляе, што ў снежні мінулага года выдаткі Twitter на рэкламу скараціліся на 71%.

Крыніцы выдання сцвярджаюць, што Маск ужо здзейсніў першы плацёж па крэдыце ў $13 мільярдаў, узятым для закрыцця ўгоды па набыцці кампаніі.

Раней у лютым Twitter скараціла не менш за 50 супрацоўнікаў, што стала восьмым раўндам скарачэнняў у сацсетцы з прыходам Маска ў кастрычніку 2022 года. Бізнэсовец паабяцаў прызначыць новага выканаўчага дырэктара платформы пры канцы 2023 года.

Twitter скараціў 10% пазасталых супрацоўнікаў
Па тэме
Twitter скараціў 10% пазасталых супрацоўнікаў
Twitter страціў 2/3 штату пры Маску, але ў кампаніі свежыя звальненні
Па тэме
Twitter страціў 2/3 штату пры Маску, але ў кампаніі свежыя звальненні
Twitter паказвае твіты Маска ў раздзеле «Для вас», нават калі вы на яго не падпісаныя
Па тэме
Twitter паказвае твіты Маска ў раздзеле «Для вас», нават калі вы на яго не падпісаныя

Читать на dev.by