X пачне прымаць стаўкі на спорт
Сацсетка супрацоўнічае з кампаніяй BetMGM, якая займаецца анлайн-стаўкамі на спорт. Карыстальнікі змогуць праглядаць актуальную статыстыку па стаўках і правяраць іх па прамой спасылцы.
Асноўная мэта партнёрства кампаній — запуск у сацсетцы новай функцыі дэманстрацыі каэфіцыентаў ставак на розныя спартыўныя падзеі з прамымі спасылкамі на сэрвіс BetMGM.
Журналісты заўважылі, што кампаніі пачалі супрацоўнічаць незадоўга да «Супербоўла» — фінальнай гульні сезона Нацыянальнай футбольнай лігі ЗША. Хутчэй за ўсё, функцыю плануюць запусціць да гэтай падзеі, якая адбудзецца праз два тыдні.
Сёлета чакаецца значная колькасць буйных ставак. Цікавасць да ставак на «Супербоўл» істотна ўплывае на трафік X. Летась падчас шоу Рыяны на мерапрыемстве сайт часова перастаў працаваць праз перагрузкі.
BetMGM — даччынае прадпрыемства MGM Resorts International, якая валодае сеткай раскошных гатэляў у Лас-Вегасе. Пра ўмовы партнёрства кампаніі з X пакуль нічога не вядома.
Читать на dev.by