X неўзабаве запусціць тэлевізійную праграму для відэа
Сацсетка запускае спецыяльную тэлевізійную праграму, у якой будзе пашыраны пошук відэа. Сэрвіс будзе даступны на большасці смарт-тэлевізараў.

Паводле слоў генеральнай дырэктаркі X Лінды Якарына, новая праграма забяспечыць займальны кантэнт на смарт-тэлевізарах у рэжыме рэальнага часу. Карыстальнікі заўважылі, што інтэрфейс праграмы вельмі падобны да Youtube. У праграме будзе працаваць алгарытм адсочвання трэндаў, а таксама падтрымка прагляду на розных прыладах.
Цяпер карыстальнікі X без прэміум-падпіскі могуць загружаць відэа толькі працягласцю 140 секунд. Падпісчыкі могуць загружаць ролікі 1080p працягласцю да дзвюх гадзін або відэа 720p працягласцю да трох гадзін праз вэб-браўзер або праграму. Аднак эксперты асцерагаюцца, што інфраструктура сацсеткі не гатовая да такога патоку відэакантэнту, супастаўнага з Youtube.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.