Xerox, у якой Джобс «скраў» графічны інтэрфейс і мышку, скарачае 15% штату

Карпарацыя Xerox абвясціла аб звальненні 15% супрацоўнікаў у рамках рэфармавання аргструктуры і аперацыйнай мадэлі.

Пакінуць каментарый

Xerox з’яўляецца адным з сусветных лідараў у сферы тэхналогій друку і кіравання дакументамі. Станам на пачатак 2023 года яна налічвала 20,5 тысяч супрацоўнікаў, то-бок пад скарачэнне патрапяць больш за 3 тысячы чалавек. Звальненні пройдуць у гэтым квартале.

Пры канцы таргоў у сераду, пасля анонса, каціроўкі Xerox упалі больш як на 12%, піша CNBC.

У ходзе рэструктурызацыі кампанія плануе спрасціць прадуктовую лінейку свайго ключавога бізнэсу, звязанага з друкам, павысіць эфектыўнасць глабальных бізнэс-паслуг, а таксама ўзмацніць фокус на тэхналагічных ды іншых лічбавых паслугах. Для ўвасаблення новай арганізацыйнай мадэлі Xerox таксама трансфармавала каманду менеджменту. Усё гэта мае павысіць эфектыўнасць кампаніі.

Пры канцы 1970-х сузаснавальнік Apple Стыў Джобс разам са сваімі некалькімі вядучымі супрацоўнікамі наведаў даследчы цэнтр Xerox, вядомы тады як Xerox PARC (Palo Alto Research Center). Менавіта там ён запазычыў ідэю графічнага інтэрфейсу і камп’ютарнай мышы. У 1984 годзе Apple выпусціла рэвалюцыйным для свайго часу камп’ютар Macintosh — ён быў першым камерцыйна паспяховым ПК з графічным карыстальніцкім інтэрфейсам.

Arm уволила 70 инженеров в Китае
По теме
Arm уволила 70 инженеров в Китае
«Перезагрузка»: Unity сокращает несколько сотен человек и закрывает офисы в 14 локациях
По теме
«Перезагрузка»: Unity сокращает несколько сотен человек и закрывает офисы в 14 локациях
Раунд 3: Spotify сокращает 1500 сотрудников
По теме
Раунд 3: Spotify сокращает 1500 сотрудников
Як кампаніі скарачалі айцішнікаў у 2023 — топ-10 гучных кейсаў
Па тэме
Як кампаніі скарачалі айцішнікаў у 2023 — топ-10 гучных кейсаў

Читать на dev.by