«Я думаў, што паміраю»: Дуроў заявіў, што яго спрабавалі атруціць

Заснавальнік Telegram Павел Дураў паведаміў, што вясной 2018 года перажыў меркаваную спробу атручвання. Пра гэта ён упершыню расказаў у інтэрв’ю падкастару Лексу Фрыдману.

Пакінуць каментарый

Паводле слоў Дурава, інцыдэнт адбыўся ў перыяд, калі ў Расіі пачалася спроба блакіроўкі Telegram, а ён сам займаўся пошукам інвестыцый для блокчэйн-праекта TON. У той час Дураў жыў у арандаваным таўнхаусе за мяжой.

Ён адзначыў, што яго сусед здаваўся «дзіўным» і аднойчы пакінуў ля яго дзвярэй нейкі прадмет. Праз гадзіну пасля вяртання дадому Дураў адчуў рэзкае пагаршэнне стану: боль па ўсім целе, адмова зроку і слыху, цяжкасці з дыханнем.

«Я думаў, што паміраю. Сэрца, страўнік, сасуды — усё суправаджалася вострым болем», — расказаў Дураў. Ён страціў прытомнасць і ачнуўся толькі на наступны дзень з моцнай слабасцю і лопнуўшымі сасудамі па ўсім целе. Паводле яго слоў, ён не мог хадзіць каля двух тыдняў.

Дураў адзначыў, што не звяртаўся да дактароў і не паведаміў пра гэта нават сваёй камандзе. Ён падкрэсліў, што да гэтага выпадку заўсёды вылучаўся моцным здароўем. Каго менавіта ён падазрае ў магчымым атручванні, Дураў не ўдакладніў. Бізнесмен адзначыў, што раней не рабіў падобных заяў публічна, каб «не выклікаць панікі».

У красавіку 2018 года Раскамнагляд праз суд дамогся рашэння аб блакіроўцы Telegram у Расіі за адмову перадаць ФСБ ключы шыфравання. Аднак праз два месяцы блакіроўка была фактычна знятая.

Дураў: расследаванні супраць Telegram — гэта хлусня і правакацыя
Па тэме
Дураў: расследаванні супраць Telegram — гэта хлусня і правакацыя
Новае інтэрв’ю Дурава: пра Telegram пасля яго, гандлі з Google і працы над «забойцам ChatGPT»
Па тэме
Новае інтэрв’ю Дурава: пра Telegram пасля яго, гандлі з Google і працы над «забойцам ChatGPT»
7 метраў камера і ніякага мяса: Дураў распавёў, як сядзеў у французскай турме
Па тэме
7 метраў камера і ніякага мяса: Дураў распавёў, як сядзеў у французскай турме

Читать на dev.by