«Яндэкс» перанясе серверы ў Казахстан пад пагрозай блакавання
«Яндэкс» вырашыў перанесці серверы yandex.kz у Казахстан пасля таго, як на пачатку жніўня мясцовыя ўлады часова абмежавалі доступ да дамена. Пра гэта піша партал nur.kz са спасылкай на Міністэрства лічбавага развіцця, інавацый і аэракасмічнай прамысловасці (МЛРІАП) краіны.

Днямі ведамства сумесна з Камітэтам па інфармацыйнай бяспецы правяло працоўную сустрэчу з прадстаўнікамі «Яндэкса». Бакі дамовіліся распрацаваць план абароны персанальных даных грамадзян Казахстана. Ён будзе ўключаць мерапрыемствы па пераносе іх апрацоўкі на серверы, размешчаныя ў краіне.
«У рамках імкнення да ўмацавання партнёрства і нацыянальных лічбавых рэсурсаў «Яндэкс» пацвердзіў гатоўнасць працягнуць работы па пераносе на тэрыторыю краіны сервераў, якія абслугоўваюць дамен yandex.kz — так ужо раней было зроблена для сэрвісу «Яндэкс Go», — адзначаецца ў паведамленні МЛРІАП.
9 жніўня yandex.kz перастаў адкрывацца ў Казахстане. У прэс-службе МЛРІАП растлумачылі, што дамен быў заблакаваны за размяшчэнне інтэрнэт-рэсурсу на апаратна-праграмных комплексах па-за тэрыторыяй краіны. Там дадалі, што гэта часовае абмежаванне доступу, якое было ўведзена таму, што «Яндэкс» не адказаў на запыт МЛРІАП ад 25 ліпеня. У самім «Яндэксе» тады заявілі, што вядуць дыялог з мясцовымі рэгулятарам і рэгістратарам для вырашэння праблемы.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.