Yandex N.V. не падавала заявак аб продажы расійскіх актываў — Мінлічбы

Расійскі міністр лічбавага развіцця Максут Шадаеў заявіў, што дакументы ад нідэрландскай Yandex N.V., мацярынскай кампаніі «Яндэкса», на продаж расійскага бізнэсу ва ўрадавую камісію па замежных інвестыцыях не паступалі.

Пакінуць каментарый

«Матэрыялы не былі ўнесеныя на выкуп у Yandex N.V. расійскіх актываў, не было матэрыялаў. Быў запыт на ўнутрыгрупавую рэструктурызацыю, але не было пакета на продаж замежнымі інвестарамі камусьці расійскіх актываў», — цытуе чыноўніка «Інтэрфакс».

Цяпер «Яндэкс» вывучае пытанне рэструктурызацыі, у рамках якой расійскі бізнэс плануецца перадаць у «кіраванне менеджменту», а Yandex N.V. можа выйсці з ліку ўладальнікаў расійскага бізнэсу. «Яндэкс» у сваёй гадавой справаздачы паказваў, што плануе вынесці пытанне рэструктурызацыі на разгляд акцыянераў цягам 2023 года.

Раней крыніцы Frank Media сцвярджалі, што пасля антываеннай заявы Аркадзя Волажа плацеж і адабрэнне ўгоды па падзеле актываў кампаніі на расійскі і міжнародны бізнэс былі пастаўленыя на паўзу на даручэнне Шадаева. Таксама, паводле звестак суразмоўцаў выдання, сума, якую атрымае Yandex N.V. ад расійскага «Яндэкса», знізілася з $250 млн да $70-80 млн.

Антываенны пост Аркадзя Волажа каштаваў яго мацярынскай кампаніі «Яндэкс» $150 млн
Па тэме
Антываенны пост Аркадзя Волажа каштаваў яго мацярынскай кампаніі «Яндэкс» $150 млн
У Расіі вырашылі лёс «Яндэкса»
Па тэме
У Расіі вырашылі лёс «Яндэкса»
Пуцін узгадніў угоду па продажы «Яндэкса» расійскім мільярдэрам і банку ВТБ
Па тэме
Пуцін узгадніў угоду па продажы «Яндэкса» расійскім мільярдэрам і банку ВТБ

Читать на dev.by