YouTube пачаў ствараць аўтаматычныя субтытры для беларускамоўных відэа. Гэта дапаможа распаўсюджванню кантэнту на мове

Інтэрнэт-выданні заўважылі на YouTube навінку, якая падвышае ўзровень прадстаўленасці беларускай мовы ў інтэрнэце і робіць кантэнт на ёй больш даступным для людзей з усяго свету.

1 каментарый

Раней сэрвіс умеў перакладаць на беларускую аўтаматычныя субтытры для відэа на іншых мовах, але не падтрымліваў аўтаматычнае стварэнне субтытраў для беларускамоўных ролікаў — іх можна было толькі загрузіць асобна.

Карыстальнікі YouTube ўпершыню заўважылі аўтаматычныя беларускія субтытры пад відэа напрыканцы сакавіка. Яны былі даступныя толькі пад некаторымі відэа і амаль адразу зніклі. Цяпер жа аўтаматычныя субтытры даступныя пад большасцю відэа на беларускай мове.

Апгрэйд звязваюць з рэлізам у мінулым месяцы мультамадальнай мадэлі Gemini 2.5 Pro Experimental, якая здольная аўтаматычна распазнаваць маўленне. Пры гэтым якасна распазнаваць беларускую мову ўжо ўмела версія Gemini 2.0, выпушчаная на пачатку года.

Пакуль субтытры даступныя не пад усімі беларускамоўнымі відэа. Беларускам ютуберам, якія хочуць атрымліваць аўтаматычныя субцітры, рэкамендуюць пераканацца, што ў наладах іх каналаў мовай відэа пазначана беларуская.

З’яўленне аўтаматычных субтытраў для беларускамоўных відэа пашырыць ахоп беларускага кантэнту, бо цяпер азнаёміцца з ім зможа любы замежнік, проста націснуўшы на пераклад субтытраў на зручную яму мову. Таксама гэта робіць беларускамоўны кантэнт бліжэйшым для людзей з парушэннямі слыху.

Lingvanex выклаў у адкрыты доступ мадэль для перакладу з рускай мовы на беларускую
Па тэме
Lingvanex выклаў у адкрыты доступ мадэль для перакладу з рускай мовы на беларускую

Читать на dev.by