Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

YouTube пачаў ствараць аўтаматычныя субтытры для беларускамоўных відэа. Гэта дапаможа распаўсюджванню кантэнту на мове

Інтэрнэт-выданні заўважылі на YouTube навінку, якая падвышае ўзровень прадстаўленасці беларускай мовы ў інтэрнэце і робіць кантэнт на ёй больш даступным для людзей з усяго свету.

1 каментарый

Раней сэрвіс умеў перакладаць на беларускую аўтаматычныя субтытры для відэа на іншых мовах, але не падтрымліваў аўтаматычнае стварэнне субтытраў для беларускамоўных ролікаў — іх можна было толькі загрузіць асобна.

Карыстальнікі YouTube ўпершыню заўважылі аўтаматычныя беларускія субтытры пад відэа напрыканцы сакавіка. Яны былі даступныя толькі пад некаторымі відэа і амаль адразу зніклі. Цяпер жа аўтаматычныя субтытры даступныя пад большасцю відэа на беларускай мове.

Апгрэйд звязваюць з рэлізам у мінулым месяцы мультамадальнай мадэлі Gemini 2.5 Pro Experimental, якая здольная аўтаматычна распазнаваць маўленне. Пры гэтым якасна распазнаваць беларускую мову ўжо ўмела версія Gemini 2.0, выпушчаная на пачатку года.

Пакуль субтытры даступныя не пад усімі беларускамоўнымі відэа. Беларускам ютуберам, якія хочуць атрымліваць аўтаматычныя субцітры, рэкамендуюць пераканацца, што ў наладах іх каналаў мовай відэа пазначана беларуская.

З’яўленне аўтаматычных субтытраў для беларускамоўных відэа пашырыць ахоп беларускага кантэнту, бо цяпер азнаёміцца з ім зможа любы замежнік, проста націснуўшы на пераклад субтытраў на зручную яму мову. Таксама гэта робіць беларускамоўны кантэнт бліжэйшым для людзей з парушэннямі слыху.

Lingvanex выклаў у адкрыты доступ мадэль для перакладу з рускай мовы на беларускую
Lingvanex выклаў у адкрыты доступ мадэль для перакладу з рускай мовы на беларускую
Па тэме
Lingvanex выклаў у адкрыты доступ мадэль для перакладу з рускай мовы на беларускую
Чытайце таксама
У ЗША выйграна першая справа аб залежнасці ад сацсетак — Meta і Google пакараны за тое, як пабудаваны іх платформы

З'явілася петыцыя да Google за даданне галасавога ўводу на беларускай
З'явілася петыцыя да Google за даданне галасавога ўводу на беларускай
З'явілася петыцыя да Google за даданне галасавога ўводу на беларускай
2 каментарыя
YouTube адкрыў аўтаматычны ШІ-дубляж для ўсіх карыстальнікаў
YouTube адкрыў аўтаматычны ШІ-дубляж для ўсіх карыстальнікаў
YouTube адкрыў аўтаматычны ШІ-дубляж для ўсіх карыстальнікаў
«Не сям'я і нават не сябры — проста каманда». Сяргей Восіпаў запусціў канал і пагутарыў з экс-CEO av.by

Сяргей Восіпаў — у мінулым кіраўнік The Agency of Wargaming і дарадца Віктара Кіслага, сузаснавальнік Playsence — у дадатак да свайго тэлеграм-канала пра ШІ-стартапы ў студзені запусціў аднайменны YouTube-канал.

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

4

YouTube начал делать автоматические субтитры для беларусскоязычных видео

было бы файна, калі б вы хаця б з такой нагоды рабілі б камунікацыю ў тг на беларускай мове
упэўнены, тыя, для каго гэта навіна, зразумеюць!
ну і дзякуй, што хутка дадаеце беларускую версію артыкулаў