YouTube злавілі на тайнай апрацоўцы відэа з дапамогай ШІ

Папулярныя блогеры заўважылі, што іх ролікі на Youtube выглядаюць «дзіўна»: скура нібы адрэтушаваная, вушы злёгку скажоныя, валасы сталі выглядаць штучна. Аказалася, што платформа выкарыстоўвала штучны інтэлект для аўтаматычнага «паляпшэння» ролікаў, не папярэджваючы аўтараў і не пытаючыся дазволу.

1 каментарый

Музычны блогер Рык Беата, у якога больш за 5 мільёнаў падпісчыкаў, расказаў Бі-бі-сі: «Я падумаў: „Мае валасы выглядаюць дзіўна, быццам я ў грыме“. Спачатку вырашыў, што мне здаецца, але чым больш глядзеў, тым мацней сумняваўся».

Яго калега Рэт Шул таксама заўважыў скажэнні: «Калі б я хацеў гэтае жахлівае перашарпліванне, зрабіў бы сам. Але галоўнае — цяпер гэта выглядае згенераваным ШІ. Гэта падрывае давер аўдыторыі да мяне». Яго відэа аб праблеме сабрала больш за 500 тысяч праглядаў.

Пасля хвалі скаргаў кампанія пацвердзіла эксперымент. «Мы тэсціруем апрацоўку часткі ролікаў у Shorts з дапамогай тэхналогій машыннага навучання — для ліквідацыі размыцця, шуму і павышэння выразнасці. Гэта падобна на тое, як сучасныя смартфоны апрацоўваюць відэа», — напісаў у X кіраўнік па працы з аўтарамі Youtube Рэнэ Рычы.

Аднак эксперты лічаць сітуацыю трывожнай. Сэм’юэл Вулі, прафесар Універсітэта Пітсбурга, адзначыў: «Тут кампанія рэдагуе кантэнт без згоды стваральнікаў і распаўсюджвае яго мільёнам гледачоў. Гэта размывае мяжу паміж рэальнасцю і падробкай». Па яго словах, выкарыстанне тэрміна «машыннае навучанне» замест «ШІ» — спроба згладзіць крытыку, хоць па сутнасці гаворка ідзе пра адно і тое ж.

Прафесар Джыл Уокер Рэтберг з Універсітэта Бергена праводзіць паралель: «З плёнкай вы ведалі, што камера зафіксавала рэальнасць. Але з алгарытмамі і ШІ ўсё інакш: што гэта робіць з нашым стаўленнем да рэальнасці?».

Крытыка скрытай апрацоўкі кантэнту гучала і раней. У сакавіку гэтага года карыстальнікі раскрытыкавалі «рэстаўрацыю» серыялаў 1980-х на Netflix, дзе ШІ скажаў твары і фон. Samsung абвінавачвалі ў «падробцы» здымкаў Месяца, а Google Pixel — у стварэнні «ідэальных усмешак», якіх ніколі не было.

YouTube будзе вызначаць ваш узрост самастойна, а не праз профіль
Па тэме
YouTube будзе вызначаць ваш узрост самастойна, а не праз профіль
Аўстралійскі банк замяніў людзей на ШІ, а потым вярнуў і выбачыўся
Па тэме
Аўстралійскі банк замяніў людзей на ШІ, а потым вярнуў і выбачыўся
Чым даброзычлівейшыя ШІ-мадэлі, тым часцей яны хлусяць і вераць у тэорыі змовы
Па тэме
Чым даброзычлівейшыя ШІ-мадэлі, тым часцей яны хлусяць і вераць у тэорыі змовы

Читать на dev.by