Youtube забараніў выкарыстоўваць чужыя праграмы з блакіроўшчыкамі рэкламы

Відэахостынг унёс змены ў палітыку ў рамках шматгадовай барацьбы з блакіроўшчыкамі рэкламы на розных прыладах. Цяпер прыйшла чарга праграм у мабільных гаджатах.

2 каментарыя

У заяве Youtube сказана, што палітыка сэрвісу не дазваляе «чужым праграмам блакаваць рэкламу, бо праз гэта аўтары кантэнту не могуць атрымліваць узнагароду за прагляды». Новае змяненне ў палітыцы ў першую чаргу накіраванае супраць блакіроўшчыкаў рэкламы на мабільных прыладах.

«Мы дазваляем чужым праграмам выкарыстоўваць наш API толькі ў тым выпадку, калі яны адпавядаюць умовам выкарыстання службаў API. Калі мы выявім праграму, якая парушае гэтыя ўмовы, мы зробім адпаведныя захады для абароны нашай платформы, аўтараў і карыстальнікаў», — дадалі ў кампаніі.

Youtube ужо некалькі гадоў змагаецца з блакіроўшчыкамі рэкламы. Летась платформа пачала блакаваць відэа для карыстальнікаў, якія пры ўзаемадзеянні з сэрвісам выкарыстоўваюць браўзерныя пашырэнні для блакавання рэкламы. Так платформа спрабуе заахвоціць карыстальнікаў перайсці на платную падпіску YouTube Premium.

YouTube заявіў, што мадэлі OpenAI не маюць права навучацца на роліках платформы
Па тэме
YouTube заявіў, што мадэлі OpenAI не маюць права навучацца на роліках платформы
Youtube абавяжа маркіраваць рэалістычны АІ-кантэнт
Па тэме
Youtube абавяжа маркіраваць рэалістычны АІ-кантэнт
Маск хочет запустить аналог Youtube для телевизоров
По теме
Маск хочет запустить аналог Youtube для телевизоров

Читать на dev.by