Буйны аўтсорсер не змог размарозіць заробкі ў 2023 — цяпер плануе налета

Не першыя (і не апошнія) замарозкі ў ІТ працягваюцца.
53 каментарыяў

Аўтсорсер Coherent Solutions падоўжыў замарозку заробкаў ва ўсіх лакацыях да 2024 года. Пра гэта супрацоўнікам паведамілі на мітынгу пры канцы кастрычніка. Рашэнне аб размарозцы будуць прымаць «па сітуацыі», расказалі dev.by супрацоўнікі кампаніі.

Перагляд заробкаў у кампаніі замарожаны ўжо больш за год. Рашэнне было прынятае яшчэ ў кастрычніку 2022. CEO і заснавальнік Ігар Эпштэйн у звароце да супрацоўнікаў тады назваў некалькі прычын для ўвядзення такой антыкрызіснай меры. У іх ліку — вялікая колькасць спецыялістаў на бэнчы, рост выдаткаў, праблемы з новымі заказамі.

Планавалася, што замарозка заробкаў працягнецца да 31 сакавіка 2023 года. Пры гэтым усе падвышэнні заробкаў, якія абмяркоўваліся або планаваліся ў перыяд замарозкі, былі ссунутыя на 6 месяцаў наперад. Замарозка закранула і спецыялістаў, якія паспелі атрымаць павышэнне заробку па выніках рэв’ю ў верасні.

Але ў сакавіку гэтага года сітуацыя лепшай не стала.

— Вясной гэтага года замарозку заробкаў працягнулі спачатку на тры месяцы, а потым — на нявызначаны тэрмін. Цяпер сказалі, што, магчыма, у першым квартале 2024 пачнуць паступова пераглядаць заробкі, але ўсё будзе залежаць ад сітуацыі ў свеце. То-бок калі ў выніку здымуць фрыз, пакуль не зразумела, — расказаў адзін з супрацоўнікаў кампаніі, які працуе ў Польшчы.

Сёлета асобным супрацоўнікам маглі перагледзець заробак. «Але такіх выпадкаў вельмі мала. Напрыклад, калі ты джун, то маглі павысіць заробак, але не больш за максімальны дыяпазон джуна для канкрэтнага рэгіёна».

Паводле слоў суразмоўцы, фрызам незадаволеныя многія супрацоўнікі, якія працуюць у Польшчы, і для некаторых гэта важкая падстава звольніцца.

— З аднаго боку, прыемны калектыў, цікавыя праекты, добрае стаўленне да работнікаў, нармальны сацпакет, карпаратывы (калі яны былі). Мы з аднадумцамі прасоўвалі пэўныя івэнты ўнутры кампаніі, якія без праблем падтрымала кіраўніцтва. З іншага боку, працяглы фрыз, і гэта вялікі мінус. Цяпер шмат хто кажа, што адзіны спосаб падняць заробак — гэта змяніць кампанію. І асабіста я разглядаю такую магчымасць. Хоць сярод маіх знаёмых, напрыклад, няма тых, хто сышоў бы ў іншую кампанію.

Крыніца сцвярджае, што кампанія вымушаная эканоміць не толькі на заробках. У прыватнасці, Coherent Solutions скараціла выдаткі на рэлакацыю.

— Мой заробак пасля рэлакацыі вырас у 1,5 разу. Але шмат каму пры пераездзе заробку не пераглядалі, а выплачвалі рэлакацыйны бонус — каля 3000 долараў. Таксама аплачвалі квіткі і пакрывалі выдаткі на легалізацыю. Але ад вясны гэтага года выплату рэлакейт-бонусу прыпынілі. Што праўда, усім, хто падаў заяўку на рэлакацыю да нейкага дня вясны, усё выплацілі, нават калі рэлакацыя адбывалася значна пазней.

Таксама скараціліся маштабныя карпаратывы. Напрыклад, летась у Польшчы быў добры зімовы карпаратыў. Дорага, багата, выступ Nizkiz, безліміт ежы і напояў. Работнікам з іншых гарадоў аплачвалі пражыванне ў гатэлі. Цяпер такога няма.

Штат і найманне ў Польшчы

У Польшчы ў Coherent Solutions другая па памеры каманда— каля 640 чалавек. Офісы ў трох гарадах — Варшаве, Уроцлаве і Кракаве. На сайце кампаніі адкрыта 8 вакансій, дзе для пераезду можна выбраць Польшчу. Кампаніі патрэбныя Frontend Developer і QA Automation.

— Найманне ёсць, але мінімальнае. Праекты новыя з’яўляюцца, але бэнч таксама ёсць, і ён цалкам аплачваецца. Пра ліміт (максімальна дапушчальны тэрмін знаходжання без праекта — заўв.) на бэнчы не чуў. Або яго няма, або праекты знаходзяць раней. Напрыклад, мой сябар быў без праекта на бэнчы два месяцы. Пра тое, каб кагосьці прасілі сыходзіць з бэнчу, не чуў. Але ведаю кейсы, калі супрацоўнікі на бэнчы знаходзілі новыя праекты ў іншых кампаніях і іх адпускалі.

А што ў Беларусі?

У Coherent Solutions сёння каля 2 тысяч супрацоўнікаў. Самы вялікі офіс па-ранейшаму ў Беларусі. У ISsoft (беларускае падраздзяленне) працуе 760 спецыялістаў. За два гады каманда скарацілася амаль на 40%.

Найманне ў iSsoft даўно прыпыненае. На сайце кампаніі няма ніводнай вакансіі для працы ў Беларусі. Больш за тое, на нядаўнім мітынгу кампанія заявіла, што ў перспектыве плануе скараціць каманду за кошт натуральнага адтоку кадраў і рэлакейту.

ISsoft заснаваная ў Мінску ў 2004 годзе. Гэта адзін з найбуйнейшых беларускіх распрацоўшчыкаў ІТ-рашэнняў для рынкаў ЗША і Заходняй Еўропы.

Станам на чэрвень 2020 года ISsoft уваходзіла ў топ-10 найбуйнейшых беларускіх ІТ-кампаній, у Беларусі працавала 1200+ чалавек. Офісы кампаніі адкрытыя ў Мінску, Гомелі, Гродне і Брэсце. У мацярынскай кампаніі Coherent Solutions ёсць офісы ў ЗША, Балгарыі, Румыніі, Літве, Малдове, Украіне, Польшчы. Глабальны штат — каля 2000 чалавек. 

Мы звярнуліся па падрабязнасці ў Coherent Solutions, апублікуем адказ кампаніі, калі атрымаем.


dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў. Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам, увагай і данатамі.

Праз Patreon. 

З Беларусі — праз Donorbox.

І яшчэ крыптой, тут кашалькі.

Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.

«Мой заробак ужо пазамежавы». Як маюцца супрацоўнікі Wargaming (з’ехала) і Lesta (засталася)
Па тэме
«Мой заробак ужо пазамежавы». Як маюцца супрацоўнікі Wargaming (з’ехала) і Lesta (засталася)
Даведаліся, як маюцца епамаўцы ў Беларусі, Польшчы, Грузіі, Вялікабрытаніі ды іншых краінах
Па тэме
Даведаліся, як маюцца епамаўцы ў Беларусі, Польшчы, Грузіі, Вялікабрытаніі ды іншых краінах
Па заробку — № 1, але ён амаль не расце. Як маецца ІТ на фоне іншых галін
Па тэме
Па заробку — № 1, але ён амаль не расце. Як маецца ІТ на фоне іншых галін
Каго шукаюць і колькі плацяць EPAM, Wargaming і іншыя ў Польшчы
Па тэме
Каго шукаюць і колькі плацяць EPAM, Wargaming і іншыя ў Польшчы
Да 11 500 еўра. Колькі плацяць і каго шукаюць нашыя кампаніі ў Літве
Па тэме
Да 11 500 еўра. Колькі плацяць і каго шукаюць нашыя кампаніі ў Літве
Кампанія вырашыла плаціць 80% ад заробкаў, а ў 2023 вярнуць доўг. Пакуль не выйшла
Па тэме
Кампанія вырашыла плаціць 80% ад заробкаў, а ў 2023 вярнуць доўг. Пакуль не выйшла
«Паднялі адразу на 50%». Некаторыя кампаніі ўжо размарожваюць заробкі
Па тэме
«Паднялі адразу на 50%». Некаторыя кампаніі ўжо размарожваюць заробкі

Читать на dev.by