Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Паднялі адразу на 50%». Некаторыя кампаніі ўжо размарожваюць заробкі

Амаль кожны пяты ўдзельнік нашага ліпеньскага анкетавання паведаміў аб замарозцы перагляду заробкаў у сваёй ІТ-кампаніі. Пакуль адныя кампаніі ў якасці антыкрызіснай меры падаўжаюць замарозку, другія скарачаюць заробкі або пераводзяць супрацоўнікаў на паўстаўкі/неаплачваны адпачынак.

Але ёсць і зваротная сітуацыя. Некаторыя кампаніі пачалі вясной-летам размарожваць заробкі або павышаць іх па выніках рэв’ю. 

9 каментарыяў
«Паднялі адразу на 50%». Некаторыя кампаніі ўжо размарожваюць заробкі

Амаль кожны пяты ўдзельнік нашага ліпеньскага анкетавання паведаміў аб замарозцы перагляду заробкаў у сваёй ІТ-кампаніі. Пакуль адныя кампаніі ў якасці антыкрызіснай меры падаўжаюць замарозку, другія скарачаюць заробкі або пераводзяць супрацоўнікаў на паўстаўкі/неаплачваны адпачынак.

Але ёсць і зваротная сітуацыя. Некаторыя кампаніі пачалі вясной-летам размарожваць заробкі або павышаць іх па выніках рэв’ю. 

Змест

Размарозілі перагляды

Беларусь. Павысілі заробак на 5%

— Працую ў беларускім офісе буйной аўтсорсінгавай кампаніі. Прыкладна з пачатку вайны ва Украіне ў кампаніі была сакрэтная замарозка асэсментаў. Афіцыйна пра замарозку не аб’яўлялі, таму складана назваць дакладныя тэрміны замарозкі. Але дзесьці з вясны гэтага года працэс перагляду заробкаў аднавіўся.

Праўда, павышаюць са скрыпеннем, і на вялікае павышэнне можна не разлічваць.

Акрамя таго, калі сам работнік не ініцыюе пытання аб пераглядзе зарплаты, то ніхто пра гэта не ўспомніць. А калі ініцыюе, то працэс расцягваецца на некалькі месяцаў, каб сабраць фідбэкі, запоўніць формы,прайсці тэст на веданне англійскай. Сюды ж уваходзіць размова з цімлідам, эйчарам, ну і, у рэшце рэшт, размова пра грошы.

У маім выпадку ўсё было проста. Падышоў меркаваны тэрмін перагляду зарплаты (раз на год), і я сказаў пра гэта цімліду. Калі раней (у 2022 годзе) ён спасылаўся на нестабільную сітуацыю, нявызначанасць, то цяпер адгаворак не было і працэс перагляду быў запушчаны.

Але ў выніку ў мяне атрымалася дамагчыся павышэння зарплаты ўсяго на 5%. Некаторым калегам таксама паднялі заробак пасля складаных перамоў.

Я даўно працую ў кампаніі, і раней з пераглядам заробкаў было крыху прасцей. У першы год я атрымліваў 500 долараў як джун. Потым заробак вырас да 1000 долараў. Далей пару гадоў зарплата не надта расла, нягледзячы на дасягненні. Калі ў выніку вырашыў сысці і намякнуў пра офер ад іншай кампаніі, мяне ўтрымалі, падняўшы зарплату ў 1,5 разу, чаго я не чакаў. Цяпер заробак павысілі на 5%, але папярэдзілі, што наступнага перагляду давядзецца чакаць больш за год.

«Не хлусіў але часам блефаваў». Як айцішнікі ходзяць за контроферамі
«Не хлусіў, але часам блефаваў». Як айцішнікі ходзяць за контроферамі
Па тэме
«Не хлусіў, але часам блефаваў». Як айцішнікі ходзяць за контроферамі

Польшча. Павысілі заробак на 50%

— Працую Software Engineer у польскім офісе буйной аўтсорсінгавай кампаніі з беларускімі каранямі.

Дакладна не ведаю, калі пачалі замарожваць заробкі. Кожны месяц гэтае пытанне пераглядалася. Але ў траўні–чэрвені перагляд дакладна быў замарожаны, бо я прасіла надбаўку, але не атрымала. РМ сказала, што ў любым выпадку трэба сабраць фідбэкі ад калег, і калі ў ліпені будзе размарозка, то прасуне мне надбаўку. Так і атрымалася.

Каб дамагчыся павышэння зарплаты, я сабрала фідбэкі ад калег. Таксама спатрэбілася напісаць фідбэк на сябе. На гэтым усё. Дапускаю, што ў больш высокіх тайтлаў патрабаванні могуць быць шырэйшыя, а, магчыма, гэта залежыць ад PM. Тэста на веданне англійскай не здавала, ён у мяне пакуль валідны. Звычайна англійскую здаюць для асэсментаў, хоць PM на сваё меркаванне можа папрасіць асвяжыць яе і ў такім выпадку.

На апруў сышло каля двух тыдняў. У выніку мая зарплата вырасла больш, чым чакала — адразу на 50%, хоць я прасіла павысіць на 20-25%. Паўплывалі добрыя водгукі калег.

Я ў кампаніі ўсяго пару гадоў. Да гэтага мне пераглядалі зарплату адзін раз, калі мяняла тайтл з джуна на мідла.

Размарозілі перагляд персанальна

Беларусь. Павысілі заробак на 100%

— Працую больш за год у беларускім офісе ІТ-кампаніі. Гэта мая першая праца ў ІТ. Уладкавалася ў кампанію на пазіцыю джуна вясной 2022, калі ўсе казалі, што найманне было глухое.

З моманту ўладкавання ў кампанію мне двойчы пераглядалі заробак. Першы раз — праз паўгода, другі — вясной гэтага года, бліжэй да завяршэння кантракта. Прычым у другі раз мне павысілі зарплату нягледзячы на замарозку перагляду ва ўсёй кампаніі.

Рост заробкаў нам замарозілі яшчэ на пачатку мінулай восені. Усім паведамілі, што гэта часовая мера. Але па факце замарозка ўсё яшчэ доўжыцца. Тым не менш я здолела дамовіцца з кіраўніком аб пераглядзе зарплаты з улікам назапашанага досведу. У выніку вясной мой заробак вырас у 2 разы, а за год, з моманту прыходу ў кампанію, у 3 разы.

Не замарожвалі наогул

Грузія. Павысілі заробак на 15%

— Працую Senior QA у грузінскім офісе еўрапейскай прадуктовай кампаніі са штатам 1500 чалавек. У кампаніі ёсць офісы ў Польшчы, Сербіі, на Мальце. Раней быў офіс у Беларусі.

У Грузію пераехаў крыху больш за год таму, першапачаткова на лета да мора, але па выніку спадабалася і вырашыў застацца.

Кампанія не замарожвала перагляду заробкаў летась і сёлета. Мне перагледзелі заробак у красавіку па выніках гадавога рэв’ю — павысілі на 15%.

Грузія. Павысілі заробак на 40%

— Больш за год працую тэсціроўшчыкам у прадуктовай кампаніі з офісам у Беларусі і штатам у некалькі сотняў чалавек. Гэта мая першая праца на гэтай пазіцыі.

Пасля пачатку вайны ва Украіне разам з мужам пераехала ў Грузію і цяпер працую на грузінскі офіс кампаніі.

Ведаю, што буйныя кампаніі замарожвалі рэлакацыю і перагляд заробкаў, але нас гэта не моцна кранула, хоць я думала інакш (у кампаніі мужа, напрыклад, перагляд заробкаў замарожаны). Але калі падыходзіў тэрмін (год працы ў кампаніі), мне напісала HR і паведаміла аб пераглядзе зарплаты.

Быў міт, гутарыла з лідам каманды, распавядала, што паспела зрабіць за год працы, якія поспехі былі, над чым яшчэ трэба папрацаваць. Насамрэч размова была кароткай, так як рэв’ю збіралі ад цімліда каманды і гэта, хутчэй, было вырашальным фактарам. У выніку мне паднялі заробак адразу на 40%.

Перагляд заробкаў закрануў усе офісы, не было нейкага абмежавання па лакацыях.

Якія вядомыя кампаніі замарожвалі перагляд заробкаў

Пры канцы мінулага года амерыканская Coherent Solutions прыняла пастанову на паўгода замарозіць перагляд заробкаў. Пра гэта супрацоўнікаў апавясціў CEO і заснавальнік Ігар Эпштэйн. Рашэнне закранула ўсе без выключэння падраздзяленні ўнутры кампаніі, а таксама ўсе лакацыі, уключаючы мінскі офіс распрацоўкі — ISsoft.

На пачатку гэтага года ў чат-бот dev.by прыйшло паведамленне аб замарозцы перагляду заробкаў у Gismart. Некалькі супрацоўнікаў ускосна пацвердзілі, што ў кампаніі сапраўды цяпер «не найлепшыя часы», але адмовіліся ўдавацца ў падрабязнасці, спасылаючыся на NDA. У кампаніі таксама адмовіліся каментаваць, спаслаўшыся на прыватнасць.

У якасці антыкрызіснай меры рост заробкаў з красавіка да верасня гэтага года замарозіла кампанія iTechArt. CEO Сяргей Каваленка ў лісце супрацоўнікам патлумачыў, што кампанія вымушаная эканоміць бюджэт і аптымізаваць выдаткі праз негатыўныя працэсы на сусветным рынку. У прыватнасці, з-за падзення попыту на распрацоўку, росту кошту грошай і складанасцяў з прыцягненнем інвестыцый.

Амерыканская Exadel з офісамі ў РБ таксама замарозіла перагляд заробкаў. Гэта адбылося ў траўні. Са слоў супрацоўнікаў кампаніі, офісаў у Беларусі гэта фактычна не кранула, бо «там перагляд заробкаў замарожаны ўжо даўно».


А як у вас?


dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў. Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам і ўвагай. А 210 чытачоў падтрымліваюць нас данатамі.

У 2023 годзе мы хочам сабраць 1000 чытачоў-падпісчыкаў. 

Дапамагчы нам можна праз Patreon. 

З Беларусі — праз Donorbox.

І яшчэ крыптой, тут гаманцы.

Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.

У Беларусі стала больш «багатых» айцішнікаў. А айцішнікаў наогул — менш (Белстат)
У Беларусі стала больш «багатых» айцішнікаў. А айцішнікаў наогул — менш (Белстат)
Па тэме
У Беларусі стала больш «багатых» айцішнікаў. А айцішнікаў наогул — менш (Белстат)
Exadel зніжае заробкі. Хаб цяпер у Польшчы мінскі офіс паменшыўся ў 5+ разоў
Exadel зніжае заробкі. Хаб цяпер у Польшчы, мінскі офіс паменшыўся ў 5+ разоў
Па тэме
Exadel зніжае заробкі. Хаб цяпер у Польшчы, мінскі офіс паменшыўся ў 5+ разоў
За что мне платят 100К в год. Беларусский техлид в Амстердаме рассказывает про свои зарплаты
За что мне платят 100К в год. Беларусский техлид в Амстердаме рассказывает про свои зарплаты
По теме
За что мне платят 100К в год. Беларусский техлид в Амстердаме рассказывает про свои зарплаты
Нават на Балтыку не хапае. «Сеньёр-памідор» паскардзіўся на Польшчу і крызіс
Нават на Балтыку не хапае. «Сеньёр-памідор» паскардзіўся на Польшчу і крызіс
Па тэме
Нават на Балтыку не хапае. «Сеньёр-памідор» паскардзіўся на Польшчу і крызіс
Айцішнікам усё часцей замарожваюць заробкі ў 2023
Айцішнікам усё часцей замарожваюць заробкі ў 2023
Па тэме
Айцішнікам усё часцей замарожваюць заробкі ў 2023

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Anonymous
Anonymous
4

Эффект низкой базы?
Если со $100 поднять до $200 это +100%

4

Так написано же что это отзывы новичков. Ставлю на базу в $500-800.

-1

Кризис же. Может быть и в 2 раза ниже.

0

Чего и следовало ожидать. Где были рыночные зарплаты, после рецессии начали поднимать. Где зарплаты были выше рынка, там просто не повышали, и зарплаты сами стали по рынку. Экономические законы работают, все в порядке.

P.S. Теперь на Западе препятствий для нормальных зарплат нет, а рб как была токсичным регионом, так и осталось.

9

Основной массе заморозили после переезда в Польшу обславливая выплатой рело-бонусов и повышением налогов (зарплаты сохранили).
И вот спустя год когда сотрудники уже освоились они начинают уходить. А найти кого-то в Польше, ввести их в проект будет стоить куда больше +10-20%, которые хотели эти люди.

Я бы понял заморозку в Беларуси, когда выбора куда идти нет, но в Польше...

Anonymous
Anonymous
5

что значит "найдут в рб" ))) как ты вообще себе представляешь кейс где компания в польше без офиса в рб может нанять какого то человека в рб, она даже его легально оформить не сможет. а если это какой то ипшник, это будет огромный гемор по переводу денег в рб, от невозможности проведения платежей до попадания под санкции.

nothing
nothing Свободный гребец в Галера
4

У Епама есть офис в РБ, но что с ним делать непонятно. Клиенты не хотят видеть разработчиков из РБ на своих проектах. Да и из Украины не особо хотят видеть. Кое как держат тех, кто зашел раньше, заставляя постоянно сидеть под VPN. Новых же вообще не хотят набирать. И дело даже не в политике и в санкциях. Дело в рисках.

Anonymous
Anonymous
2

Это не ложь, почитайте доу (украинский сайт про айти), украинцев уже очень неохотно нанимают из украины, предлагают либо релокейт либо досвидос. И это учитывая что украина не токсичная и у украины нет проблем с получением валюты из ес или штатов. Чего уже там про беларусь говорить..

2

Не надо метать бисер, не поймут. В их воображляндии и войны нет, и в рб демократия, и айти сектор не разваливается. Блаженные.