Айцішнікі атрымалі самую нізкую ў 2024 зарплату ў $
Сярэдні заробак у ІТ у красавіку склаў 7034,7 рубля, палічыў Белстат. За год зп у рублях дадала 10%.
У валюце зарплата айцішнікаў выйшла мінімальнай сёлета — 2159 долараў (за год упала на 1%).
Што праўда, на фоне сакавіка 2023 зарплата ў ІТ рэзка ўпала як у рублях, так і ў валюце. У сакавіку паўплывалі гадавыя бонусы: айцішнікі атрымалі рэкордныя амаль 8 тысяч рублёў.
Сумарна за чатыры месяцы сярэдні заробак у ІТ у нацвалюце склаў 7229 рублёў. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года зарплата павялічылася на 700+ рублёў, або на 11%.
У валюце сярэдні заробак у ІТ па выніках красавіка (зыходзячы з сярэдняга курса) склаў 2159 долараў (мінус 1,2% ад красавіка-2023). Красавіцкі заробак у валюце — мінімальны сёлета. Да таго самы нізкі заробак быў у студзені — 2175,8 долара.
За студзень–красавік сярэдні заробак у ІТ у валюце склаў 2244 долары. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года заробак упаў амаль на 90 долараў, або на 3% (калі параўноўваць заробкі з улікам сярэдняга курса долара за студзень–красавік 2023 і 2024 гадоў).
Раскажыце, а як змянілася вашая зарплата сёлета? Вырасла, упала, перагляды ў кампаніі замарожаныя? Напішыце ў @devby_insight_bot
Читать на dev.by