«Каштуе распрацоўшчыкам вельмі дорага»: праз ШІ мадэрацыю ў App Store чакаюць тыднямі. У Google ўсё нармальна
Шэраг малых і сярэдніх студый распрацоўкі гульняў і прыкладанняў сутыкнуліся з рэзкім запавольваннем мадэрацыі ў App Store. Замест звычайных 24-48 гадзін праверка новых рэлізаў расцягваецца на тыдні, прыносячы адчувальныя страты. У Google Play пры гэтым ніякіх затрымак няма, піша Mobilegamer.biz.
Шэраг малых і сярэдніх студый распрацоўкі гульняў і прыкладанняў сутыкнуліся з рэзкім запавольваннем мадэрацыі ў App Store. Замест звычайных 24-48 гадзін праверка новых рэлізаў расцягваецца на тыдні, прыносячы адчувальныя страты. У Google Play пры гэтым ніякіх затрымак няма, піша Mobilegamer.biz.
Галоўная прычына затору — шквал прыкладанняў і гульняў, створаных з дапамогай генератыўнага ШІ. У красавіку The Information паведамляў, што паток заявак у App Store скокнуў на 84% год да году менавіта праз ШІ-кантэнт. Форумы распрацоўшчыкаў Apple перапоўнены скаргамі, а староннія трэкеры фіксуюць стабільны рост сярэдняга часу праверкі.
«Распрацоўшчыкі чакаюць зацвярджэння абнаўленняў і новых рэлізаў тыднямі… У тэрмінах праверкі мы быццам адкаціліся на дзесяць гадоў назад. Пры гэтым у Google ўсё працуе ідэальна», — падзяліўся кіраўнік адной з гульнявых студый.
Іншы кіраўнік расказаў, што пакуль пяць іх прыкладанняў завіслі на праверцы ў Apple больш за тыдзень, Google Play зацвердзіў іх усе за 24 гадзіны: «Час — грошы. Зацяжныя праверкі ламаюць графікі рэлізаў і дарожныя мапы прадуктаў. Кепскі сервіс Apple каштуе распрацоўшчыкам вельмі дорага».
Акрамя затрымак, распрацоўшчыкі скардзяцца на шаблонныя адмовы, адпіскі ды ілжывыя спрацоўванні спам-фільтраў: алгарытмы Apple часта блытаюць арыгінальную механіку з клонамі.
Праблема датычыць у першую чаргу новых прадуктаў. У адной сярэдняй студыі адзначылі, што абнаўленні для іх гульні, якая прысутнічае ў App Store ужо каля пяці гадоў, праходзяць мадэрацыю ў звычайным рэжыме.
«Мы пастаянна ўдасканальваем працэс мадэрацыі», — адзначылі ў Apple. Затрымкі там тлумачаць маштабамі ўваходнага патоку: за апошнія тры месяцы каманда App Review апрацоўвала ў сярэднім 378 тысяч заявак на тыдзень. Каб справіцца з нагрузкай, Apple прыярытызуе абнаўленні ўжо існуючых прадуктаў, узмацняе аўтаматызацыю і ўкараняе фільтры супраць паўторнага спаму адхіленымі заяўкамі. Паводле дадзеных кампаніі, сярэдні час праверкі складае 1,5 дня для новых прыкладанняў і 14 гадзін для дробных апдэйтаў, хоць асобныя навінкі патрабуюць «дадатковага вывучэння».
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.