Супрацоўнікі Meta абураюцца цэнзурай на ўнутрыкарпаратыўным форуме

Супрацоўнікі Meta заўважылі, што кампанія падчышчае іх паведамленні і каментары на ўнутрыкарпаратыўным форуме Workplace. Яны стварылі асобную групу для абмеркавання праблемы, піша Business Insider.

3 каментарыя

У 2022 годзе Meta завяла правілы пад назвай Community Engagement Expectations, па якіх супрацоўнікам забараняецца абмяркоўваць спрэчныя тэмы накшталт палітыкі, аховы здароўя і зброі, а таксама рабіць прыніжальныя выказванні ў расавых, гендарных і рэлігійных пытаннях. Некаторыя супрацоўнікі лічаць, што тэхнагігант выкарыстоўвае гэтыя правілы для цэнзуры цалкам правамерных дыскусій. Заўважанымі выпадкамі выдалення пастоў яны дзеляцца ў групе CEE Watch.

Група невялікая — у ёй 800 чалавек пры штаце ў 72 тысячы. Стваральнікі сцвярджаюць, што згаданыя правілы спецыяльна напісаныя расплывістай мовай і незразумела, як яны ўжываюцца, пакуль супрацоўнікі самі не дзеляцца злоўжываннямі.

Напрыклад, паводле слоў аднаго з супрацоўнікаў, апошні год знікалі пасты пра палестынцаў. Другі адзначыў, што ні для кога не сакрэт, што кампанія выдаляе «адносна» бяскрыўдныя пасты ў групе «Muslim@». Трэці напісаў пра знікненне яго журботнага паста пра забітую сям’ю.

Як адзначае выданне, свабода слова з’яўляецца фундаментальным правам людзей у звычайным жыцці, але яно не распаўсюджваецца на прыватныя карпарацыі ў ЗША. Як прыватныя юрыдычныя асобы яны маюць юрыдычную магчымасць вызначаць свае рамкі таго, што можна і няможна казаць супрацоўнікам на працоўным месцы. Пры гэтым амерыканскім супрацоўнікам дазволена абмяркоўваць парушэнні сваіх кампаній і іншыя працоўныя пытанні, напрыклад, бяспеку, харасмент і ўмовы для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Meta абнавіла правілы CEE ў кастрычніку. Так, стала няможна распаўсюджваць кантэнт, які «можа справакаваць дэстабілізуючыя каментары» па палітычных тэмах, звязаных з дзяржавамі, народамі або людзьмі — напрыклад, меркаванні пра формы праўлення, палітычныя і эканамічныя сістэмы, нацыянальныя сцягі, калі яны паказваюць на меркаванні па палітычных тэмах, а таксама лозунгі з заклікам да вызвалення тых ці іншых тэрыторый (хоць сюды ўвайшлі нават «Make America Great Again» і «Ukraine today, Taiwan tomorrow!»)

Акрамя гэтага, кампанію здавілі на блакаванні групы, звязанай з ЛГБТК-супольнасцю (у прыватнасці, з дрэг-культурай) нібыта за тое, што яна парушае правілы CEE.

Выданне адзначае, што супрацоўнікі Meta ўсё гучней выказваюць незадаволенасць мадэрацыяй на ўнутраных форумах, а некаторыя лічаць яе дзеянні сапраўднай цэнзурай. «Гэта пытанне свабоды слова», — напісаў адзін з супрацоўнікаў. Кампанія выдаліла яго пост са спасылкай на артыкул з заявай Дональда Трампа аб тым, што Марк Цукерберг вырашыў змяніць курс Meta ў адказ на пагрозу апынуцца за кратамі.

Чаго чакаць ад прэзідэнцтва Трампа тэхнагігантам накшталт Google, Apple і Microsoft
Па тэме
Чаго чакаць ад прэзідэнцтва Трампа тэхнагігантам накшталт Google, Apple і Microsoft

Яшчэ адзін супрацоўнік, які прапрацаваў у кампаніі 6 гадоў, адзначыў разбурэнне даверу паміж супрацоўнікамі і кіраўніцтвам: «Калі вы кажаце людзям, што ім лепш звольніцца, як яны не згодныя з вашымі рашэннямі, гэта значыць, што ў вас няма даверу да іх».

Парушэнне CEE ў залежнасці ад яго сур’ёзнасці і папярэдніх паводзін супрацоўніка пагражае рознымі наступствамі аж да звальнення. Адзін супрацоўнік адзначыў іранічнасць таго, што адкрытасць абмеркаванняў з’яўляецца адным з ключавых прынцыпаў Meta, на фоне выдалення пастоў. Ён выказаў здагадку, што Meta можа адпомсціць за абмеркаванне ўмоў працы звальненнем у часе новага раўнда.

Яшчэ адзін супрацоўнік падкрэсліў, што галоўнае ў кампаніі не прадукты і тэхналогіі, а людзі, бо дзякуючы другім становіцца магчымым першае. «Кіраўніцтва гэтай кампаніі, магчыма, калісьці разумела гэта, але, здаецца, забылася», — напісаў ён.

Прадстаўнік кампаніі ў каментары BI заявіў, што яна не выдаляе ніякіх пастоў проста таму, што не згодная з імі або яны ёй чымсьці не дагадзілі. А таксама, што на форуме ляжыць мноства каментароў з крытыкай на яе адрас.

Цукерберг хоча больш «маскуліннасці» ў Meta
Па тэме
Цукерберг хоча больш «маскуліннасці» ў Meta
Meta скарачае 4 тысячы супрацоўнікаў
Па тэме
Meta скарачае 4 тысячы супрацоўнікаў
Meta будзе звальняць за ўцечкі інфармацыі. Калі зловіць за руку
Па тэме
Meta будзе звальняць за ўцечкі інфармацыі. Калі зловіць за руку

Читать на dev.by