Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Оўпэнсорсныя распрацоўшчыкі моляць багхантараў не пісаць справаздач праз генератыўны АІ

Мейнтэйнеры праектаў з адкрытым кодам заклікаюць багхантараў не выкарыстоўваць АІ-асістэнтаў для напісання справаздач пра памылкі — або хаця б пераправяраць іх, паколькі гэтыя справаздачы бескарысныя і толькі ствараюць лішнюю працу, адзначае The Register.

2 каментарыя

Пытанне нядаўна падняў у сваім блогу распрацоўшчык Python Software Foundation Сэт Ларсан. Ён паскардзіўся на наплыў у оўпэнсорсных праектах «вельмі нізкаякасных, смеццевых справаздач па бяспецы, створаных галюцынуючымі вялікімі моўнымі мадэлямі». Гэтыя справаздачы выглядаюць праўдападобна, а на іх выкрыццё даводзіцца марнаваць час. Рэч у тым, што часцяком уразлівасцяў, апісаных у такіх справаздачах, насамрэч не існуе. Ларсан прапаноўвае класіфікаваць падобныя справаздачы як шкодныя.

Аб праблеме яшчэ на самым пачатку студзеня згадваў аўтар праекта curl Даніэль Стэнберг. Прайшоў амаль год, але, паводле яго слоў, ён па-ранейшаму «рэгулярна і ў вялікіх аб’ёмах» атрымлівае «памыйныя АІ-справаздачы» ад адрасантаў, якія часткова або цалкам аўтаматызаваныя. Стэнберг кажа, што рашуча настроены змагацца з гэтым.

У оўпэнсорсе такія справаздачы асабліва непажаданыя, бо мейнтэйнеры ў большасці выпадкаў займаюцца падтрымкай праектаў на добраахвотнай аснове ў вольны час.

Ларсан кажа, што пакуль такіх справаздач паступае адносна няшмат — менш за дзесяць на месяц, але і гэта вельмі непрыемна і дае падставу для турбот. Ён лічыць, што ў далейшым іх стане больш і яны напоўняць яшчэ больш праектаў. Гэта можа прывесці да выгарання мейнтэйнераў і прымусіць іх кінуць займацца бяспекай у оўпэнсорсе. Супольнасць мае дзейнічаць праактыўна і паспрабаваць знізіць патэнцыйную шкоду. Таксама адное з рашэнняў бачыцца яму ў аплаце працы мейнтэйнераў, што дазволіць уцягнуць у сферу больш людзей.

Ларсан заклікаў багхантараў не дасылаць справаздач, не правераных чалавекам, і не карыстацца генератыўным АІ, бо на сённяшні дзень гэтыя інструменты «не разумеюць кода». А платформы, якія прымаюць справаздачы ад багхантараў, ён просіць прыняць меры па абмежаванні стварэння аўтаматызаваных і смеццевых справаздач.

ChatGPT дае няправільныя адказы на пытанні па праграмаванні больш як у палове выпадкаў
ChatGPT дае няправільныя адказы на пытанні па праграмаванні больш як у палове выпадкаў
Па тэме
ChatGPT дае няправільныя адказы на пытанні па праграмаванні больш як у палове выпадкаў
MIT: генератыўны АІ не разумее як уладкаваны навакольны свет
MIT: генератыўны АІ не разумее, як уладкаваны навакольны свет
Па тэме
MIT: генератыўны АІ не разумее, як уладкаваны навакольны свет
АІ горш людзей рэзюмуе інфармацыю — па ўсіх параметрах
АІ горш людзей рэзюмуе інфармацыю — па ўсіх параметрах
Па тэме
АІ горш людзей рэзюмуе інфармацыю — па ўсіх параметрах
АІ-пашукавік Google раіць прыляпляць сыр да піцы і есці каменьчыкі
АІ-пашукавік Google раіць прыляпляць сыр да піцы і есці каменьчыкі
Па тэме
АІ-пашукавік Google раіць прыляпляць сыр да піцы і есці каменьчыкі
Больше половины длинных постов на LinkedIn сгенерированы ИИ
Больше половины длинных постов на LinkedIn сгенерированы ИИ 
По теме
Больше половины длинных постов на LinkedIn сгенерированы ИИ
Upwork: генеративный ИИ способствует выгоранию среди работников
Upwork: генеративный ИИ способствует выгоранию среди работников
По теме
Upwork: генеративный ИИ способствует выгоранию среди работников

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

3

Этого следовало ожидать

1

Гы-гы, а теперь представьте проекты, где код написан галюцинирующим ИИ