Intel звольніць да 20% супрацоўнікаў на вытворчасці. Скарачэнні адбудуцца і ў іншых аддзелах

Intel збіраецца звольніць ад 15% да 20% рабочых на сваіх заводах, што моцна паўплывае на ключавы бізнес чыпмейкера. Пра гэта паведамляе The Oregonian са спасылкай на карпаратыўны емэйл, які ў суботу разаслаў супрацоўнікам выканаўчы віцэ-прэзідэнт і генеральны менеджар падраздзялення кантрактнай вытворчасці чыпаў Intel Нага Чандрасекаран.

1 каментарый

Топ-менеджар напісаў, што гэта складаны крок, але ён абсалютна неабходны ў цяперашнім матэрыяльным і фінансавым становішчы кампаніі. Асноўная маса звальненняў пройдзе ў ліпені.

У Intel адмовіліся каментаваць рассылку, але сказалі, што «паставяцца да людзей з клопатам і павагай, праводзячы гэтую важную работу». Там дадалі, што спрашчэнне аргструктуры і стварэнне магчымасцяў для інжынераў дазволіць кампаніі лепш задавальняць патрэбы кліентаў і ўмацаваць сваю дзейнасць. А таксама што перш чым прыняць рашэнне, кампанія грунтоўна абдумала, як лепш для яе будучыні.

Intel абвяшчала пра будучыя звальненні ў красавіку, але раней было невядома, наколькі маштабнымі яны будуць. Па стане на канец 2024 года кампанія налічвала 109 тысяч супрацоўнікаў. Якая частка з іх працуе ў падраздзяленні Intel Foundry, пра якое ідзе размова, не ўдакладняецца. У ім працуюць самыя розныя спецыялісты ад тэхнічных рабочых на вытворчасці да вузкаспецыялізаваных даследчыкаў, якія займаюцца распрацоўкай новых пакаленняў мікрапрацэсараў.

Выданне адзначае, што Intel таксама плануе буйныя звальненні ў іншых падраздзяленнях. Але, па словах супрацоўнікаў, кампанія не кажа, колькі людзей і ў якіх бізнес-адзінках пойдуць «пад нож». Меркавана, розныя аддзелы закране па-рознаму. У цэлым, піша The Oregonian, пацярпець могуць некалькі тысяч чалавек — магчыма, больш за 10 тысяч. За 2024 год кампанія скараціла 15 тысяч працоўных месцаў.

CEO Intel сышоў у адстаўку
Па тэме
CEO Intel сышоў у адстаўку
Intel скарачае 15 тысяч супрацоўнікаў
Па тэме
Intel скарачае 15 тысяч супрацоўнікаў
Менш дыстанцыйнай працы, больш звальненняў: Intel спрабуе выжыць і скарачае выдаткі
Па тэме
Менш дыстанцыйнай працы, больш звальненняў: Intel спрабуе выжыць і скарачае выдаткі
Intel скароціць да 20% штату на кліенцкім і серверным напрамках
Па тэме
Intel скароціць да 20% штату на кліенцкім і серверным напрамках

Читать на dev.by