Беспрацоўным офісным супрацоўнікам у ЗША ўсё складаней шукаць новую працу

За мінулы год у эканоміцы ЗША было створана больш за 2 млн новых працоўных месцаў. Аднак людзям, якія засталіся без працы, усё складаней шукаць новую, піша Wall Street Journal. 

18 каментарыяў

Паводле даных Мінпрацы, станам на лістапад у краіне налічвалася больш за 7 млн беспрацоўных. Больш за 1,6 млн знаходзіліся ў пошуку мінімум 6 месяцаў. Ад канца 2022 года гэтая лічба вырасла больш чым на 50%.

У сярэднім цяпер пошук новай працы доўжыцца каля 6 месяцаў — прыкладна на месяц даўжэй, чым у часе постпандэмійнага буму ў найманні на пачатку 2023 года. Складаней за ўсё сітуацыя ідзе ў высокааплачваных офісных прафесіях — у ІТ, праве і медыйнай сферы, дзе кампаніі раслі як на дражджах, а цяпер не маюць патрэбы ў такой колькасці новых супрацоўнікаў.

Агульны ўзровень беспрацоўя ў краіне складае 4,2%, што ніжэй за сярэдні паказчык за дзесяцігоддзе перад пандэміяй. Аднак цяпер на кожнага незанятага работніка прыпадае прыкладна адная вакансія — на пачатку 2022 года было дзве. Кола галін, у якіх узровень наймання застаецца высокім, моцна звузіўся. Больш за 4 млн супрацоўнікаў занята на няпоўны дзень, бо ім зрэзалі гадзіны або не могуць знайсці фултайм. У адрозненне ад офісных прафесій, дзе людзей усё часцей замяняе АІ, масу прапаноў можна знайсці, напрыклад, у сферах аховы здароўя і гасціннасці.

Кампаніям з жорсткай RTO-палітыкай складаней наймаць і ўтрымліваць людзей
Па тэме
Кампаніям з жорсткай RTO-палітыкай складаней наймаць і ўтрымліваць людзей
41% найбуйнейшых кампаній плануе скарачаць супрацоўнікаў праз АІ
Па тэме
41% найбуйнейшых кампаній плануе скарачаць супрацоўнікаў праз АІ

Читать на dev.by