На рынку арэнды жылля ў Мінску набірае абароты «голы» трэнд
На сталічным рынку арэнды нерухомасці ўсё часцей з’яўляюцца кватэры без аддзелкі — без выгодаў і рамонту. Пра новы трэнд распавеў myfin.by.
На сталічным рынку арэнды нерухомасці ўсё часцей з’яўляюцца кватэры без аддзелкі — без выгодаў і рамонту. Пра новы трэнд распавеў myfin.by.
На сталічным рынку арэнды нерухомасці ўсё часцей з’яўляюцца кватэры без аддзелкі — без выгодаў і рамонту. Пра новы трэнд распавеў myfin.by.
У асноўным такія кватэры знаходзяцца ў нядаўна пабудаваных комплексах: «Мінск-Мір», «Квартал на Грушаўцы», «Каскад», раён Лебяжы. Сустракаюцца варыянты на праспектах Дзяржынскага, вуліцы Прытыцкага і іншых кропках горада. Гэта сучасныя навабудоўлі — але дакладна не старыя «спальныя раёны» і не «бабушатнікі», адзначае агент па нерухомасці «Авангард Нерухомасць» Васіль Саванковіч. Паводле яго, голыя сцены прываблююць тых, хто шукае жыллё танней, але ў добрым месцы.
«Я б сказаў, што гэта трэнд, які толькі набірае папулярнасць. Яшчэ некалькі месяцаў таму такія прапановы былі адзінкавымі. Цяпер варыянтаў крыху больш — гэта дзесяткі аб’ектаў», — адзначае эксперт.
Здаюць такія кватэры людзі, у якіх не стае грошай, часу, жадання або чагось яшчэ, каб рабіць рамонт цяпер — а праз год-два сітуацыя ў іх можа змяніцца. Здымаюць часцей за ўсё тыя, хто хоча ашчадзіць, і звычайна гэта моладзь: студэнты, іншагароднія, маладыя спецыялісты, а таксама сем'і, якія збіраюць на ўласнае жыллё і гатовы пажыць у такіх умовах. Некаторыя гатовы зрабіць рамонт самі. Яшчэ такую нерухомасць часта бяруць пад склады для захоўвання рэчаў.
Калі звычайная кватэра з рамонтам здаецца ў сярэднім за месяц, то без выгодаў — да двух месяцаў. Кватэры за 560 рублёў у месяц і танней любой плошчы здаюцца хутка. Варыянты даражэй (да 1100 рублёў) чакаюць арэндатараў даўжэй у залежнасці ад лакацыі і метражу.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.