«Ну тэ і хэтрынька». Беларуская айцішніца напісала кнігу на паляшуцкай мове. Прачытайце ўрывак!
Хоць я жыву на іншым канцы свету, у Новай Зеландыі, але не забываю на свае карані. Я родам з вёскі Опаль, што на беларускім Палессі, папулярызую мову і звычаі родных мясцінаў. Спачатку — праз свой інстаграм, а цяпер напісала кнігу, прысвечаную сваёй бабулі. На палесскай гутарцы! Публікую урывак адтуль на dev.by.
Хто піша: Вольга Аполька, беларуска ў Новай Зеландыі, HR Business Partner, папулярызатарка Палесся.
Робіце цікавы праект пра Беларусь і беларушчыну? Распавядзіце пра яго камьюніці. Пішыце на blog@dev.by або ў тэлегу @blogs_devby. Зробім разам нешта крутое.
Гэта кніга прысвечана маёй бабулі, якая сфармавала мяне як чалавека. Яна на жаль ужо памерла, але назаўжды застанецца маёй музай і самай вялікай любоўю! Яе моцны характар, упартасць і прага да жыцця і ўсяго новага заўседы мяне ўражвалі і матывавалі рабіць, як яна.
Дзесьці ў вёсцы на Палессі жыве баба Маня, якую ўсе клічуць Дырэктарам морга, бо яна ведае ўсё пра тое, як правільна пахаваць чалавека. А яшчэ там, у гэтай вёсцы, гоняць самагон, капаюць бульбу, абмяркоўваюць палітыку і паўсядзённасць — на сваёй палешуцкай мове.
Кніга ўяўляе сабой невялічкі кавалачак жыцця і смерці маей бабулі. Дзеянне кнігі разгортваецца падчас пандэміі COVID-19, калі ўсё, чым яна жыла (традыцыі пахавання) у адзін час становяцца неважнымі і немагчымымі да выканання.
Кніга яскрава праз вопыт маёй бабулі паказвае, як людзі на Палессі ўспрымаюць смерць. Як яны ставяцца да гэтага вельмі важнага і псіхалагічна няпрастога пытання.
Я, Голя, унучка бабы Мані, апісала гэтае жыццё ў форме дыялогаў на палешуцкай мове. Кошт электроннай кнігі — 5 еўра, друкаванага асобніка — 25 еўра (+кошт высылкі).
Кніга складаецца з дзвюх частак — непасрэдна мастацкі твор, напісаны на адной з унікальных палескіх мікрамоваў, а таксама ангельскі пераклад. Акрамя мастацкіх працаў беларускай артысткі Машы Мароз, чытачы могуць знайсці фотаздымкі, зробленыя Машай у экспедыцыях па розных вёсках Беларускага Палесся, каб паглыбіцца яшчэ болей у кантэкст апавядання.
«Мое баба — Діректор морга» перакладзеная і на ангельскую мову, бо я хачу, каб пра палесскую мову даведалася больш людзей па ўсім свеце.
Публікую ў блогах на dev.by невялічкі ўрывак з кнігі з арыгінальнай арфаграфіяй. Я прынцыпова не хачу публікаваць тэкст па-беларуску. Спадзяюся, вы зразумееце, пра што ідзе гаворка.
- Бабо, прывет!
- Ой, Голька, тэ? Прывет, птушычка, прывет!
- Ну ек тэ там?
- Ну, шчытай, добра, Голька!
- Шо робіш?
- Я котёл запалэла, бо вжа ж давно ны мэлыся, то і Супрунка прэдыть помэтыся!
- А-а-а, а ек віта там мэйітася? Траба ж нікілька тэх котлыв, ек ны тэ одна.
- Ой, нішчо тэ дурное кажыш, Голька! Нашчо ж нам нікілька котлыв — я налываю ў ванну водэ, ша, значыть, такаі гаречыі ваймэ, бо я люблю такую, і йіду перва я! А потом посля міна і Супрунка, бо вона ны можа у гаречыі. Ек бэ була б ша жывая баба Настя, то і тая б пошла потом. Нашчо ж нам таксобі воду марноватэ.
- Ха-ха-ха! Ну тэ і хэтрынька — перва вона йіда!
- Ну, а шо? Добра шо, ша так есця.
- А шо робэла тыпар?
- Ну шо-шо — діло у міна було. Гнатэ траба було тыпар.
- Ха-ха-ха! Ну ек пройшло?
- Добра, шчытай, дэсыть пятілітровых слоіків получэлося.
- Ого! А кому гато всё?
- Я всё думаю, шо можа тобі і Томцэ на віссілле, ала, напавно, зра я так думаю і зра мое вся робота тут, вжа обідьвум почті трэцыть.
- Ха-ха-ха! Сама будыш пэтэ, значыть.
- Ну ны пропада! Бо такэ ж, ек шо зробэтэ, то і гатому траба датэ, і гатому. Ныхто затак ны хоча тыпар, а вэпітэ канають.
- Ясно…
- А тэ колэ вжа прыйідыш? Хоть коб побачытыся?
- Скоро, бабочка, скоро! Я друзей своіх прывізу. То вонэ і попробують твою гарылку!
- Ну добра, добра! Канечно, прывозь!
- Добра, пока, бабочка!
- Пока, Голька!
- (цылують одна одну у трубку ша прімерно повмінутэ)
- Ну годэ вжа, Голька… Ха-ха-ха… Годэ!
Купляюць кнігу беларусы, неабавязкова з Палесся. Адзіны замежнік, што яе набыў — мой муж, ён паходзіць з Новай Зеландыі. Большасць замоў пакуль што з Польшчы, далей ідзе Нямеччына, Літва. Ёсць дзве замовы з Бразіліі, крыху Італіі і Францыі. Нават з Беларусі некалькі чалавек замовіла!
Кніга — гэта абсалютна некамерцыйны праект, я не спадзяюся нічога на гэтым зарабіць. Калі вы хочаце падтрымаць мой праект, то можаце замовіць кнігу вось тут на старонцы.
Меркаванне аўтаркі можа не адлюстроўваць пазіцыю рэдакцыі.
Што яшчэ пачытаць пра беларускамоўныя праекты:
- Энтузіясты перакладаюць Ubuntu на беларускую. Вы таксама можаце далучыцца;
- «Фонды адмовілі нам 22 разы». Як запусціць беларускамоўны праект пра навіны гік-культур і не з’ехаць з глузду;
- «Айцішнік у Швейцарыі можа зарабляць 9 тысяч франкаў і болей». Гутарым з аўтаркай курса Java на беларускай.
Гэтая гісторыя, як многія іншыя, з’явілася дзякуючы чытачам devby. Ужо 16-ты год запар мы аб’ядноўваем і захоўваем беларускае ІТ-кам’юніці. Мы хутка рэагуем на любыя, асабліва трывожныя, паведамленні нашых чытачоў. Аб’ектыўна і ўзважана расказваем, што адбываецца з індустрыяй: новыя праекты, поспехі і няўдачы, люты крынж і глітч надзеі на фоне страшных крызісаў, якія мы ўсе перажываем.
Давайце пройдзем гэты шлях разам! Падтрымайце працу каманды на любую суму: на Patreon, праз Donorbox (зручна з Беларусі) ці крыптой, каб мы маглі рабіць больш і аператыўней. Штомесячныя плацяжы робяць планы рэдакцыі больш прагназуемымі, дык мы можам планаваць. Дзякуй!
Читать на dev.by