Што паглядзець у беларускім тык-току: падборка на любы густ
Сабралі некалькі цікавых беларускамоўных тык-ток акаўнтаў, якія падыдуць людзям з рознымі інтарэсамі. Падпісвайцеся і падтрымлівайце сваё.
Пра ІТ і тэхналогіі
- Itbeard — праект тэхнаблогера АйціБарады.
- Ikbytech — блог праграміста Івана Клімчука, які знаёміць з тэхналогіямі па-беларуску.
- «Першы Гікаўскі» — беларускі падкаст пра гульні, медыя, серыялы і тэхналогіі.
- «Праз космас» — падкаст-падборка навін пра космас.
Агляды гульняў
- Rudzi_game — канал YouTube-блогера Рудзі.
- ms.bahiema — стрымерка «Мсціслаўская Багема», якая ў тым годзе трапіла ў афіцыйную праграму падтрымкі Cyberpunk 2077.
- NadzeyaGames — агляды гульняў: ад Animal Crossing і да Baldur’s Gate 3.
- «Малаток» — агляды і стрымы.
Агучка
- «Брудны Вожык» — пераклады скетчаў, забаўляльных відэа і трэйлераў ад «Вожыка» (часамі можа быць 18+).
- «Агучка Кавярня» — агучка серыялаў, мультфільмаў і проста фільмаў.
- «Жужаль» — пераклад розных відэа на беларускую мову.
- «Гаварун» — кіно і мультфільмы па-беларуску.
Культура (і ўсё іншае)
- Bastiesmiles — відэа-зборнік беларускіх міфаў, традыцый і гісторыі.
- «Бэйбус» — забаўляльна-навучальны праект «Маляваныча» — Аляксандра Ждановіча.
- «Мова ад Васіля» — блог пра беларускую мову (адно з відэа нават набрала мільён праглядаў).
- «Хвілінка» — зборнік цікавостак пра беларускую гісторыю, культуру і мову.
- «Кінастужка» — урыўкі кіно, мультфільмаў і песень на беларускай.
- «English з Наталкай» — простыя і зразумелыя ўрокі англійскай.
- «ПроFood» — кулінарны блог на беларускай (не хвалюйцеся, што апісанне па-руску, апошнія відэа на матчынай мове).
- «ПАТЭЛЬНЯ LIVE» — блог, як чалавек жыве, будуе дом і гатуе смачную ежу.
- «Ani Minsk» — даволі папулярны лайфстайл блог ад пары.
- «Першы вандраўнічы» — вандроўкі па ўсім свеце.
- «Спячая Спадчына» — прыгожае пра закінутыя будынкі ў Беларусі.
- «Цячэ» — медыя пра гісторыю і культуру Беларусі.
- Leibonik — папулярны музычны праект айцішніка Сяргея Башлыкевіча.
- Toddzie — арыгінальныя коміксы ад беларускага аўтара.
- marharytakarol — «фізкультурна-гістарычна-кулінарны» блог, дзе можна даведацца як пра беларускі застольны этыкет, так і пра рацыён нашых продках, іх вераванні і звычаі (а яшчэ — атрымаць рэцэпт заціркі).
А што глядзіце вы? Пішыце ў каментах!
Читать на dev.by