Bitcoin на максимуме за все время. Попробуйте с нами! 🏂
Support us

«На беларускай трэба пісаць тупыя статусы ў інсту». Блогер робіць беларускамоўныя агляды гульняў

«Мы проста маем ствараць сваю беларускую інфапрастору», — лічыць відэаблогер Рудзі. Апошнія чатыры месяцы ён вядзе беларускамоўны канал пра відэагульні і навіны гульнявой індустрыі і ўпэўнены, што трэба ствараць на роднай мове разнастайны кантэнт, пачынаючы ад камп’ютарных гульняў і заканчваючы шансонам. dev.by паразмаўляў з ім пра цяжкасці прасоўвання беларускамоўнага кантэнту і чаму беларуская мае быць сучаснай.

16 комментариев
«На беларускай трэба пісаць тупыя статусы ў інсту». Блогер робіць беларускамоўныя агляды гульняў

«Мы проста маем ствараць сваю беларускую інфапрастору», — лічыць відэаблогер Рудзі. Апошнія чатыры месяцы ён вядзе беларускамоўны канал пра відэагульні і навіны гульнявой індустрыі і ўпэўнены, што трэба ствараць на роднай мове разнастайны кантэнт, пачынаючы ад камп’ютарных гульняў і заканчваючы шансонам. dev.by паразмаўляў з ім пра цяжкасці прасоўвання беларускамоўнага кантэнту і чаму беларуская мае быць сучаснай.

Хто такі «Рудзі»

У жыцці відэаблогера Рудзі завуць Яўген і ён працуе кладаўшчыком на аптэчным складзе — кіруе пагрузчыкам. Пару гадоў таму вёў YouTube-канал пра футбол, але закрыў яго ў 2020 годзе.

Гуляць у камп’ютарныя гульні Яўген пачаў яшчэ ў дзяцінстве. Спачатку ў «васьмібіткі» на велізарных дыскетах, а потым і ў класіку накшталт Warcraft або Half-Life.

— Пасля каледжа я паступіў у БДУ на гістарычны, але кінуў, калі мне заставалася толькі тры сесіі. Як кажуць, хто ў маладосці не быў рэвалюцыянерам, у таго не было юнацтва, — кажа Рудзi. — Я тады чытаў розных Ніцшэ, думаў, што самы разумны, а ўвесь свет — гэта сістэма. Ну і вырашыў, што не буду вучыцца. Прыкладна ў той жа час я трапіў на не самы вядомы расійскі гульнявы партал, вёў там бложык.

У 2011-м напісаў праходжанне Skyrim, і за гэта мне ўладар партала падарыў гульню, здаецца, Battlefield. Гэта быў мой першы досвед, калі ты не проста гуляеш у гульні, а і штосьці з гэтым робіш, пішаш праходжанні, агляды. То-бок адбыўся пераход да нейкай творчасці.

На пытанне, калі Яўген пачаў размаўляць на беларускай, той адказвае, што яшчэ ў каледжы, недзе ў 2006-м. Але досвед атрымаўся вельмі балючы і нават траўмавальны — у веку, калі камунікацыя вельмі істотная, хлопец апынуўся, па сутнасці, у ізаляцыі. «Ніхто са мной не размаўляў, а толькі слухалі, як я гавару. І дагэтуль я адчуваю наступствы ўсяго гэтага», — стрымана кажа Яўген.

«YouTube не разумее, як прасоўваць беларускамоўны кантэнт»

Праца над футбольным блогам дала Яўгену неабходны досвед працы з відэамантажом, сцэнаром, агучкай і прасоўваннем канчатковага выніку на YouTube. Пасля Рудзi некаторы час запісваў «лэтсплеі» (відэа, якое дакументуе праходжанне відэагульні з каментарамі ад геймера). Намагаўся рабіць караценькія агляды гульняў на 2 хвіліны, потым — пародыі на «Ведзьмара» з адсылкамі да расійскай палітыкі. І ў лютым гэтага года вырашыў, што настаў час рабіць гульнявы канал на беларускай мове.

— Мы проста пмаем ствараць сваю беларускую інфапрастору, каб у людзей быў выбар, на якой мове глядзець кантэнт, — тлумачыць Яўген. — 

На мой погляд, зараз шмат хто стварае кантэнт менавіта пра саму мову — як на ёй гаварыць. Але трэба ўжо проста пачаць на ёй размаўляць і ствараць розны кантэнт, не падкрэсліваючы, што — «глядзіце, яно на беларускай!».

Я калі запісаў сваё першае відэа, «сюжэтку» пра Skyrim, то заліў яго з дапаўненнем у назве «па-беларуску». І праз пяць хвілін выдаліў, бо — якога чорта я наогул мушу камусь тлумачыць, на якой гэта мове! Я зрабіў відэа — усё, глядзіце.

Але моўнае пытанне на YouTube усё ж такі існуе. Бо, кажучы па-простаму, платформа не разумее, як прасоўваць беларускамоўны кантэнт.

— Нават калі вы зараз паглядзіце два відэа на беларускай, то потым усё роўна ўключыце 5 ці 10 на рускай. А для YouTube глядач, які глядзіць умоўнае «Что было дальше?» — спажывец рускай мовы. І таму ён будзе прапаноўваць і прасоўваць яму відэа на рускай.

І наадварот, YouTube намагаецца падабраць мне такіх гледачоў, якім можа спадабацца мой канал. І тут пытанне, каго YouTube можа прыцягнуць, калі тыя, каму падабаюцца мае відэа, глядзяць рускамоўны кантэнт? Лагічна, што YouTube прапаноўвае мае ролікі камусьці з Ніжняга Ноўгарада. Бо глядач з Ніжняга Ноўгарада, па сутнасці, нічым не адрозніваецца ад гледача з Мінска. Яны глядзяць адное і тое ж, і YouTube не разумее, якая між імі розніца.

— Як можа памяняць гэты стан рэчаў?

— Тут атрымліваецца такое заганнае кола. Па-першае, трэба, каб людзі шукалі кантэнт у пашукавіках па-беларуску. Але ў такім выпадку вы нічога не знойдзеце, бо на беларускай нічога няма. Бо ніхто не шукае. 

Рэкамендацыі для крэатара — вельмі важная штука. Але калі мае відэа трапляюць у рэкамендацыі, YouTube пачынае прапаноўваць іх усім навокал, у тым ліку і расійцам. І яны мне руйнуюць усю статыстыку, бо — адкрываюць відэа, праз 5-10 секунд разумеюць, што нічога не зразумела, і закрываюць. А YouTube інтэрпрэтуе гэта так — відэа благое і нецікавае. І на гэтым усё.

То-бок платформа не рэкамендуе мае відэа выключна беларусам, бо не разумее, хто такія гэтыя беларусы і што яны глядзяць.

Але YouTube намагаецца. Напрыклад, да мяне прыходзяць людзі, хто глядзіць канал «Вожыка», які агучвае ролікі па-беларуску.

«Калі ў мяне з’явіўся першы патрон, хобі ператварылася на працу»

Цяпер Рудзі намагаецца ахапіць як мага больш фарматаў, улічваючы, што ён яшчэ працуе паўнавартасны 8-гадзінны дзень і намагаецца «жыць жыццё» (напрыклад, па выходных ён разам з жонкай аднаўляе хутар).

Спачатку блогер апавядаў пра сюжэты, затым дадаў агляды праектаў, якія выйшлі даўно, як, напрыклад, Disco Elysium. Потым — новых гульняў накшталт Stray. І пасля з’явіліся гульнявыя навіны, якія Яўгену дапамагае рабіць знаёмы па імені Ігар.

— Я мару зрабіць вялікі партал з вялікай колькасцю фарматаў. Каб відэа з’яўляліся не раз на два тыдні, умоўна кажучы, а два разы на тыдзень. Але дзеля гэтага трэба знайсці людзей, якія будуць пісаць  сцэнары, рабіць агучку, мантаж. У кожным разе гэта грошы, бо без дамоўленасцей праца будзе нерэгулярнай.

А я ўжо не магу спыніцца, бо ўжо ўлез ва ўсё гэта! Калі ў мяне з’явіўся першы патрон на Patreon, хобі ператварылася на працу. Цяпер у мяне 52 спонсары, што даволі шмат. З іх дапамогай я магу дакупаць нешта ў камп’ютар, бо — як я буду гуляць у сучасныя гульні, калі мой рондаль амаль кіпіць, калі я займаюся мантажом! Ну і гульні ліцэнзійныя ў Steam каштуюць нямала. Вось зараз купіў Scorn за 20 долараў, дзякуй маім патронам.

На праходжанне камп’ютарнай гульні ў мяне сыходзіць толькі каля 20% часу. Потым мне трэба напісаць сцэнар. Ён яшчэ мусіць саспець у галаве, наляжацца. А затым пачынаецца мантаж, які часам займае 12 гадзін. Плюс агучка, пошук музыкі і гэтак далей.

Калі ў мяне будзе большы даход, то я змагу проста сысці з працы. У мяне з’явіцца больш вольнага часу, і тую працу, што я раблю два тыдні, я змагу зрабіць за некалькі дзён.

«Беларуская — гэта добра, а што яшчэ ты можаш прапанаваць?»

Яўген кажа, што ў YouTube ёсць гульнявыя блогі на любы густ, ад праходжання «стоячы на адной назе» і да 50 разбораў персанажаў і сюжэтаў. А вось у беларускім сегменце канкурэнцыі амаль няма. 

—  Я не магу рабіць усё, але разумею, што людзям трэба рознае, — паясняе блогер. — Цябе могуць глядзець у першы час толькі праз тое, што твой кантэнт на беларускай. Але з часам гэты налёт беларускасці знікае, і людзі пачынаюць пытацца: беларуская — гэта добра, а што яшчэ ты можаш прапанаваць? 

І тут трэба разумець, навошта чалавек прыйшоў у твой канал, што ён хоча паглядзець. Таму я лавірую: то зраблю сюжэтку для тых, хто любіць сюжэты, то аглядзік для тых, хто не хоча спойлераў.

@rudzi_game #гульні #відэагульні #беларускаямова #беларускіцікток ♬ original sound — Рудзі — відэагульні

Якія беларускамоўныя каналы пра гульні можна паглядзець? Падборка ад Рудзі

  • «Гульні ў квадраце» (але аўтар даўно не выпускаў новых відэа)
  • «Малаток» 
  • «VR  па-беларуску» — хлопец робіць стрымы з віртуальная рэальнасці.
  • Yinwille
  • mścisłaŭskaja bahiema
  • «Геймерскі Экспэрымэнтальны». 

Яшчэ Яўген згадвае хлопца ў твітары, які збірае каманду для перакладу (патча) Europa Universalis IV на беларускую, і падкаст «Першы Гікаўскі».

Ну і, вядома, заклікае ўсіх спрабаваць свае сілы ў беларускамоўным кантэнце. Бо чым больш будзе з’яўляцца беларускіх каналаў, тым лепш стане ўсім блогерам. Нават адзін моцны аўтар дапаможа прасоўваць і іншы беларускі кантэнт праз рэкамендацыі YouTube.

— Ёсць вялікая праблема, што на беларускай — ці то пра гісторыю, ці то пра палітыку, ці то пра вайну. А я кажу, што Караткевіч і Быкаў, звычайна, нашае ўсё, але ж не ўсё нашае апошняе. Беларуская мае быць сучаснай. Думаю, на беларускай трэба пісаць тупыя статусы ў інсту. Па-беларуску мае быць шансон.

Трэба жыць сучаснае жыццё, а не перажываць што было. Ні ў якім разе не змяншаю павагу да нашай гісторыі, але ж цяпер мы жывём у сучаснасці.

І гульні таксама абавязкова маюць быць на беларускай — пра перастрэлкі, гонкі, пра монстраў і іншапланетнікаў. Усё сучаснае мае быць, і таму — калі вы хочаце ладзіць стрымы, то ладзьце, лупіце, чаго вы паселі!


Нагадваем, што цяпер вы можаце чытаць нас па-беларуску — мы запусцілі беларускую версію dev.by

Место солидарности беларусского ИТ-комьюнити

Далучайся!

Читайте также
Как беларуские выпускники поступают в Польшу и Россию — и повлияла ли война. 4 истории
Как беларуские выпускники поступают в Польшу и Россию — и повлияла ли война. 4 истории
Как беларуские выпускники поступают в Польшу и Россию — и повлияла ли война. 4 истории
dev.by искал молодых людей, которые поступили этим летом в вузы за границу, — отозвались 4 человека. Двое выбрали Польшу, ещё двое  Россию (для одного это временный вариант, он планирует перепоступить в следующем году).  Спросили у ребят, как они выбирали вузы, куда поступали одноклассники и как на выбор повлияло вторжение России в Украину (и вчерашние новости о мобилизации). 
8 комментариев
EnCata будет штамповать заводы, которые штампуют дома
EnCata будет штамповать заводы, которые штампуют дома
EnCata будет штамповать заводы, которые штампуют дома
«Строительная отрасль полностью дисфункциональна», — говорит СЕО EnCata Олег Кондрашов. И предлагает «реанимировать стройку»: повторить успех Генри Форда и запустить конвейер, который будет штамповать модульные дома. А ещё — запустить мобильные заводы с этими конвейерами. Первый тестовый дом с железными стенами и окнами в пол уже построен — в нём 2 года как живёт СЕО. А сейчас в Великом камне достраивают тестовый завод. Есть ли будущее у проекта и какое, рассказывает dev.by Олег Кондрашов.
11 комментариев
Пара айтишников переехала в Австралию. Впечатления, цены, жильё
Пара айтишников переехала в Австралию. Впечатления, цены, жильё
Пара айтишников переехала в Австралию. Впечатления, цены, жильё
15 комментариев
Компания звонит по телефону — зовёт в ИТ без навыков и английского. У айтишников вопросы
Компания звонит по телефону — зовёт в ИТ без навыков и английского. У айтишников вопросы
Компания звонит по телефону — зовёт в ИТ без навыков и английского. У айтишников вопросы
Айтишники (и не только) жалуются, что им звонят по телефону из школы IT Overone и предлагают курсы для вхождения в ИТ без первоначальных навыков и английского. 
4 комментария

Хотите сообщить важную новость? Пишите в Telegram-бот

Главные события и полезные ссылки в нашем Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

8

Гляджу зь першага відэа, дужа цікава робіць, раю падпісацца :) Дзякуй за працу, Рудзі!

Аляксей Гулеў
Аляксей Гулеў Developer в Refold
7

Рудзі малайчына, гляджу яго і так сама падтрымліваю яго на патрыёне, спадзяюся знойдзецца дастаткова зацікаўленых людзей каб ён мог ужыццявіць свае задумкі

1

Well done man

Anonymous
Anonymous
-12

А смысл развивать белорусскоязычный контент? Это в любом случае будет капля в море, даже если все 9млн белорусов будут говорить на белорусском. Все равно в поисках лучшего контента будешь искать английский контента, ну или русский

12

А в чем смысл создавать Dev.by если люди все равно в поисках лучшего контента будут читать советскую Беларусь, или смотреть БТ, ведь их аудитория в десятки раз больше

-1

СБ и БТ - это не лучший контент, а альтернативный :)

0

Залежыць ад спажыўца! 😏

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
4

9млн это вполне достаточно для своего языка

2

а смысл писать ваш коммент из Беларуси и не знать языка?

0

Згадваецца стары анекдот:

Ну і тупыя гэтыя студэнты: пакуль ім растлумачыш, і сам усё зразумееш! 😉🤣🤣🤣

Аляксей Гулеў
Аляксей Гулеў Developer в Refold
3

Мой сябра з Ісландыі вельмі абурыўся б, калі б я яму сказаў такое пра яго краіну і яго мову.

0

Яшчэ бы замест помнікаў Ісландыі усталяваў Леніных, а на мясцовам ТБ пачаць штодня паказваць як добра жыць у расеі.

Anonymous
Anonymous
-3

По моему, ничего обидного в отношении языка я не написал. Я лишь не могу понять, зачем автор осознанно лишает себя огромного куска аудитории. Но если это занятие чисто для души, то понятно

2

Распавядзі ЎСУ пра гэты вялізарны кавалак "аўдыторыі"!

0

Годный контент, смотреть интересно вне зависимости от языка.

1

"Какая разніца"? А ў тым, што ЙЫЗЫК - гэта зброя супраць нашага (і не толькі нашага) народа.
А здраднікам, сапраўды, "какая разніца"!