40% менеджараў лічаць, што выпускнікі-зумеры не гатовыя да працоўнага жыцця. Некаторыя нават не хочуць іх наймаць
Паводле апытання, якое правёў анлайн-часопіс пра студэнцкае жыццё Intelligent, 4 з 10 топ-менеджараў кампаній лічаць сённяшніх выпускнікоў ВНУ негатовымі да працы, а некаторыя нават не хочуць наймаць іх.
У даследаванні ўдзельнічалі 1243 менеджары. Іх пыталі пра працу з моладдзю, якая скончыла ВНУ ў 2020–2023 гадах.
З 500 тых рэспандэнтаў, якія лічаць зумераў непадрыхтаванымі да працы, 94% сказалі, што імкнуцца іх не наймаць. Сярод іх 7% заўсёды пазбягаюць выпускнікоў-зумераў, 27% — звычайна, 40% — часам і 20% — зрэдку.
Сярод недахопаў зумераў як работнікаў менеджары называлі нізкую працоўную этыку, дрэнныя камунікацыйныя навыкі і пачуццё, што ім усе абавязаныя.
З гэтых 40% рэспандэнтаў 62% вінавацяць ва ўсім сучасную культуру, 48% — пандэмію каранавіруса. Некаторыя лічаць, што са сваёй задачай не справіліся бацькі і настаўнікі, і таму з зумерамі цяжка працаваць. 88% з тых менеджараў, якія лічаць зумераў непадрыхтаванымі да працоўнага жыцця, мяркуюць, што ім не зашкодзіла б узяць урокі этыкету.
Вынікі гэтага даследавання пераклікаюцца з іншымі. Так, у красавіцкім апытанні Resume Builder 74% менеджараў адказалі, што з зумерамі складаней працаваць, ніж з папярэднімі пакаленнямі.
Читать на dev.by