«5 дзён у офісе або звальняйцеся»: брытанскі канкурэнт iPhone не цырымоніцца з супрацоўнікамі
Nothing — брытанскі стартап-распрацоўшчык смартфонаў Nothing Phone, які хоча супернічаць з Apple, — патрабуе ад супрацоўнікаў быць у офісе ўсе пяць працоўных дзён на тыдзень. Усё дзеля хуткага росту, піша Fortune.
СЕО Nothing Карл Пей разаслаў сваім 450 супрацоўнікам доўгі імэйл, у якім разнёс аддаленую працу і патлумачыў, чаму яны маюць увесь час быць на месцы.
«Аддаленая праца несумяшчальная з вялікімі амбіцыямі і высокай хуткасцю працы», — напісаў ён і прывёў тры аргументы да сваёй пазіцыі.
Першае, распрацоўка смартфона патрабуе ўзаемадзеяння дызайнераў, інжынераў і вытворчага аддзела, што цяжка рэалізаваць ва ўмовах аддаленай працы. Другое, крэатыў і інавацыі лепш культывуюцца пры працы плячо ў плячо, а кампанія такім чынам можа зрабіць больш, выдаткаваўшы менш рэсурсаў. Нарэшце, Nothing імкнецца змяніць свет, што немагчыма, калі сядзець па дамах.
Ультыматум Пея ўступіць у сілу праз два месяцы. Таксама ён мае намер правесці ўсеагульны сход, каб адказаць на пытанні супрацоўнікаў. Але ў імэйле сказана, што тыя, хто не хоча працаваць з офіса, могуць шукаць новую працу.
У кампаніі разумеюць, што такі рэжым задаволіць не ўсіх — гэта нармальна, дадаў Пі. І абодвум бакам лепш шукаць тое, што пасуе ім больш: супрацоўнікам — камфортнейшыя для іх умовы, а кампаніям — людзей, якія будуць адданыя ёй і справе многія гады, спакойна і цвёрда патлумачыў ён.
Nothing пачыналася ў 2020 годзе на фоне пандэміі, прычым у аддаленым фармаце. Але цяпер, як і многія іншыя тэхналагічныя кампаніі, вырашыла пераводзіць усіх у афлайн.
Читать на dev.by