5 мільярдэраў, якія страцілі больш за ўсё грошай у 2022 годзе
Forbes назваў пяцёрку мільярдэраў, якія страцілі больш за ўсё грошай за мінулы год. Усе яны са сферы ІТ.
У 1999 годзе Біл Гейтс стаў першым чалавекам у свеце, чыё багацце пераваліла за $100 млрд. Другім чалавекам з такім багаццем у 2017-м стаў Джэф Безас, а праз тры гады ён першым пераадолеў адзнаку ў $200 млрд. Пры канцы 2021-га «клуб 100 мільярдаў» налічваў ужо дзясятак удзельнікаў, а Ілан Маск стаў першым чалавекам з багаццем большым за $300 млрд. Forbes на піку ў лістападзе 2021-га ацэньваў яго багацце ў $320 млрд, Bloomberg — у $340 млрд.
У 2022-м на тле 65%-нага падзення каціровак Tesla праз драму вакол Twitter гендырэктар кампаніі стаў яшчэ і першым, хто страціў больш за $100 млрд за адзін каляндарны год, а таксама першым, чый гаманец «схуднеў» на $200 млрд. Паводле ацэнак Forbes, прадпрымальнік завяршыў год са $147 млрд, а ў аўторак страціў яшчэ $10 млрд. Сёння спіс багатыроў узначальвае французскі бізнэсовец Бернар Арно.
Але страты сёлета пераследвалі не толькі Маска. У топ «лузераў» трапіў заснавальнік Amazon, акцыі якой патаннелі ў 2 разы, Марк Цукерберг — яго Meta абвалілася на 64%, а таксама заснавальнікі Google Лары Пэйдж і Сяргей Брын. Акцыі Alphabet за год сталі таннейшымі на 39%.
Сумарна гэтыя пяць чалавек страцілі за 2022 год $378 млрд. Антытоп выглядае так:
- Ілан Маск: $125 млрд
- Джэф Безас: $85 млрд
- Марк Цукерберг: $77 млрд
- Лары Пэйдж: $46 млрд
- Сяргей Брын: $45 млрд
Читать на dev.by