9 з 10 супрацоўнікаў Amazon незадаволеныя пяцідзёнкай, тры чвэрці гатовыя звальняцца
Мінулага тыдня гендырэктар Amazon Эндзі Джэсі абвясціў пра ўсеагульную пяцідзёнку ад новага года. Платформа Blind, дзе айцішнікі ананімна абмяркоўваюць працадаўцаў, апытала больш за 2500 супрацоўнікаў тэхнагіганта наконт новай RTO-палітыкі.
Толькі 9% рэспандэнтаў былі задаволеныя тым, што ім давядзецца вярнуцца ў офіс. А 73% заявілі, што цяпер падумваюць пра змену працадаўцы.
32% апытаных знаюць кагосьці, хто звольніўся праз новыя патрабаванні. А 80% знаюць людзей, якія задумаліся пра сыход.
Адзін супрацоўнік адзначыў, што навіна вельмі нязручная для людзей з сям’ёй і дзецьмі, якія не хочуць пераязджаць — асабліва з улікам таго, што ёсць рызыка ў найбліжэйшыя месяцы трапіць пад скарачэнне. «Такія рашэнні — вельмі важная прычына, чаму ў мяне няма дзяцей. Не хачу, каб іншыя ставілі ўмовы, якія псуюць якасць майго жыцця», — кажа яшчэ адзін.
Пяцідзёнка Amazon можа ўдарыць не толькі па ўтрыманні супрацоўнікаў, але і па найманні. У абмеркаванне на Blind уключыліся карыстальнікі з іншых кампаній: адзін супрацоўнік Microsoft сказаў, што чуў пра праблемы з хайрынгам у Amazon, а супрацоўнікі SpaceX і іншых кампаній пагадзіліся, што праз RTO-палітыку больш не разглядаюць Amazon як патэнцыйнага працадаўцу.
Читать на dev.by