Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Калі што, можна прадаць». ШІ дапамагае гасіць іпатэку ў Варшаве — айцішнік ужо думае пра другую

Ён дзеліцца разлікамі, вопытам зносін з банкамі і лайфхакам, як знізіць працэнт па іпатэцы.

14 каментарыяў
«Калі што, можна прадаць». ШІ дапамагае гасіць іпатэку ў Варшаве — айцішнік ужо думае пра другую

Ён дзеліцца разлікамі, вопытам зносін з банкамі і лайфхакам, як знізіць працэнт па іпатэцы.

— У Польшчу, як і многія, мы пераязджалі на час і не планавалі там заставацца. Усё ж у Беларусі ў нас ужо было сваё жыллё, і мы адчувалі сябе цалкам камфортна. Але так атрымалася, што наша адлучка зацягнулася, і вось ужо чатыры гады, як мы ў Варшаве.

Нагодай для куплі стала цяжарнасць жонкі. Вырашылі, што самы час абзавесціся сваім жыллём, каб не ціснула залежнасць ад арандадаўца. Хоць здымная кватэра нам вельмі падабалася, і было нават сумна з’язджаць.

Як камунікавалі з банкамі і выбіралі жыллё

Угода адбылася летась вясной: кватэра ў іпатэку абышлася ў 800K злотых (каля 210 тысяч долараў — devby), з іх уласныя сродкі — 20%.

Я працую як ІП «на рычалце», даходы жонкі пры атрыманні крэдыту не ўлічваліся. З усіх банкаўскіх прапаноў самай выгаднай аказалася іпатэка пад 7% гадавых на 25 гадоў + 300 злотых штомесячнае страхаванне жыцця + гадавое страхаванне жылля ў раёне 250 злотых.

Наш максімальны бюджэт з улікам першапачатковага ўнёску быў каля 830K злотых. У пошуках нам дапамагаў агент, які прапаноўваў варыянты, тэлефанаваў прадаўцам і пра ўсё дамаўляўся. Мы не надта ведаем польскую, а тым больш нюансаў варшаўскага рынку нерухомасці, таму нават не спрабавалі эканоміць на памочніках.

З разлікамі магчымасцей па крэдыце дапамагаў дарадца ад агента. На аснове нашых зыходных дадзеных ён ацаніў, якія банкі што могуць прапанаваць. Паслугі дарадцы для пакупнікоў бясплатныя: наколькі я разумею, свой працэнт ён атрымлівае ад банка ў выпадку ўгоды.

За месяц мы з’ездзілі на прагляд шасці кватэр. Нам спадабалася адна, але каштавала яна даравата — 850K. Калі б мы моцна пастараліся і пазычылі ў знаёмых бракуючую суму, то змаглі б яе пацягнуць. Але мы перадумалі: усё ж заставацца з нулём пасля куплі — не самае разумнае рашэнне.

Да таго ж гэта дадатковы доўг, не кажучы ўжо пра тое, што грошы ад знаёмых трэба было б неяк закінуць на рахунак. Банк пагаджаўся прыняць ад нас наяўнымі толькі невялікую суму.

Дарэчы, значную частку першапачатковага ўнёску мы захоўвалі ў валюце, і гэта быў той яшчэ чэлендж — абмяняць зберажэнні на злотыя і пакласць іх на рахунак.

Часткова запіхвалі праз уплатаматы, часткова — праз касу пасля доўгіх перамоваў з супрацоўнікамі банка.

У рэшце рэшт мы спыніліся на варыянце танней, за 800K. Размяшчэнне, планіроўка і від з акна ў гэтай кватэры быў нават лепшы, чым у варыянце за 850K, адзіны мінус — прасцейшы рамонт. Затое сам дом свежы, 2023 года.

Мы разглядалі толькі другасную нерухомасць — каб пераехаць і адразу жыць, а не траціць час і сілы на рамонт. У мяне логіка такая: лепш я накірую гэтыя намаганні на працу і зараблю, чым буду займацца тым, чаго не ўмею. Я паняцця не маю, як сачыць за рамонтнікамі, каб яны не накасячылі.

Як афармлялі ўгоду

Калі кватэра была выбрана, наш агент змог выгандляваць пару тысяч, і мы склалі папярэдні дагавор з прадаўцом з перадаплатай 5%. У дагаворы сярод іншага гаварылася, што калі банк не зацвердзіць нашу крэдытную заяўку, грошы нам вернуць. Гэты момант мы абмовілі з агентам першапачаткова: няма сэнсу разглядаць кватэры з невяртальным задаткам.

Дарэчы, пра цэны. Калі мы глядзелі гэту кватэру першы раз, за яе прасілі 820K. Калі праз месяц мы вярнуліся, яна патаннела да 800K.

Разгляд крэдытнай заяўкі заняў каля трох тыдняў. Атрымаўшы зялёнае святло, мы падпісалі фінальны дагавор у натарыуса, паказалі яго банку, і неўзабаве той пералічыў грошы на рахунак уладальніка. Угода адбылася.

Дадатковыя выдаткі: паслугі агента — 2% ад кошту кватэры; паслугі натарыуса (не памятаю сумы, да 1000 злотых); паслугі перакладчыка падчас падпісання натарыяльнага акта (250 злотых).

Як іпатэка змяніла выплаты (і працу)

Мне падабаецца параўноўваць нашы мінулыя выдаткі на арэнду і цяперашнія аплаты за крэдыт. За здымную кватэру мы аддавалі 3900 злотых у месяц (чыстая страта, камуналку я сюды не ўключаю).

У першы месяц карыстання крэдытам мы заплацілі 4400 злотых. З іх 500 злотых ішлі на пагашэнне цела крэдыту, астатнія 3900 злотых — гэта працэнты, то бок тыя ж чыстыя страты. Плюс 300 злотых страхоўка.

Так, гэта таксама шмат. Але ў дадзеным выпадку мы ўсё ж плацім за сваё жыллё, і з кожным месяцам перавес павольна расце ў бок аплаты цела крэдыту, а плата за карыстанне крэдытам памяншаецца.

Гэта значыць, іпатэка не абцяжарвае нас больш, чым арэнда.

Мае галоўныя асцярогі наконт крэдыту былі звязаны з гіпатэтычнай стратай працы. Усё ж мы ў чужой краіне, выдаткавалі ўсе зберажэнні, улезлі ў даўгі, а тут яшчэ і дзіця на падыходзе. Таму я прыняў рашэнне шукаць другое месца працы.

Unsplash

І праз пару месяцаў у мяне быў другі фултайм, а з ім і +150% да даходу. На шчасце, пракачаны скіл промт-інжынірынгу і ўменне наладжваць ШІ для максімальна эфектыўнай працы бусцяць мой КПД у разы. Гэта дае магчымасць працаваць, як і раней, па восем гадзін у дзень без страты якасці, але за два заробкі. У выніку ў нас пайшлі прыкметныя штомесячныя пераплаты па крэдыту.

Праз год пасля куплі кватэры мы рэфінансавалі крэдыт у іншым банку пад 5,75% замест 7%.

Гэта было нескладана. Скінуў дарадцу патрэбныя дакументы (штогадовыя ПІТы і апошнія прыходы па ІП), і той прапанаваў варыянты. Я разумеў, што з маімі даходамі банкі дакладна не адмовяць мне ў суме, якая нават меншая за першапачатковую суму крэдыту. Так, на той час у нас ужо з’явілася дзіця, але і мае прыходы моцна павялічыліся, так што справа была толькі за выбарам найбольш выгадных умоваў.

Тэарэтычна можна рэфінансаваць крэдыт нават у бягучым банку, хоць гэта і рэдкія выпадкі. Кліенты прыходзяць у банк за даведкай пра стан крэдыту, і там разумеюць, што чалавек хутчэй за ўсё пачынае працэс рэфінансавання. Тады яны самі могуць прапанаваць зніжэнне працэнта. У маім выпадку гэта не спрацавала б, бо я запусціў працэс менш чым праз год пасля крэдытавання.

На сённяшні дзень ад першапачатковага цела крэдыту ў 630K засталося 400K. Штомесячныя выплаты складаюць 2900 злотых, з іх працэнты банку 1800 злотых + 180 злотых страхоўка. Цела крэдыту — 920 злотых — я да страт не адношу.

Атрымліваецца, год з хвосцікам таму мы выкідвалі 3900 злотых на арэнду, а цяпер толькі 1980 злотых, і ўжо за сваё жыллё.

Мы так уцягнуліся, што думаем ужо пра куплю новай кватэры, калі выплацім даўгі за гэтую.

Планы на будучыню і падушка бяспекі

Вядома, такую свабоду думкі дае мой другі праект. Я разумею, што гэта сітуацыя не вечная, але мой план мінімум — трымацца двух прац, пакуль не выплацім бягучую іпатэку.

Так, цяпер я адчуваю сябе нашмат свабодней, не перажываю пра магчымую страту працы. Але пры гэтым трымаю ў галаве, што калі мяне звольняць з адной з іх, то запланаванае хуткае пагашэнне крэдыту адкладзецца на гады. Таму на ўсялякі выпадак я сабраў падушку бяспекі — каля 100K з тых вольных сродкаў, якія можна было б накіраваць на датэрміновую выплату крэдыту.

Мы з жонкай стараемся не загадваць на гады наперад, але разумеем, што калі ёсць магчымасць добраўпарадкоўвацца на бягучым месцы, гэта трэба рабіць. Калі што здарыцца, рынак нерухомасці ў Варшаве вельмі актыўны — можна будзе папросту прадаць кватэру і пераехаць куды-небудзь яшчэ.

Ах так, яшчэ ў нас па-ранейшаму застаецца жыллё ў Беларусі.

«30К ужо аддаў за арэнду». Праграміст усё палічыў і ўзяў іпатэку — хоць і не лічыць Літву дакладна бяспечным месцам
«30К ужо аддаў за арэнду». Праграміст усё палічыў і ўзяў іпатэку — хоць і не лічыць Літву дакладна бяспечным месцам
Па тэме
«30К ужо аддаў за арэнду». Праграміст усё палічыў і ўзяў іпатэку — хоць і не лічыць Літву дакладна бяспечным месцам
Чытайце таксама
«Лодзь хутка падаражэе». Як зарабляюць на кватэрах у Польшчы — два сцэнарыі
«Лодзь хутка падаражэе». Як зарабляюць на кватэрах у Польшчы — два сцэнарыі
«Лодзь хутка падаражэе». Як зарабляюць на кватэрах у Польшчы — два сцэнарыі
Дзяніс купіў жыллё ва Уроцлаве для сябе, а ў Лодзі — як інвестыцыю. У Алёны іншы сцэнар: яна здае невялікую кватэру ў Гданьску, каб жыць з сям’ёй у прасторнейшай без іпатэкі. Мы спыталі, як яны лічаць грошы і ацэньваюць перспектывы польскага рынку жылля. 
9 каментарыяў
«Калі што, можна прадаць». ШІ дапамагае гасіць іпатэку ў Варшаве — айцішнік ужо думае пра другую
«Калі што, можна прадаць». ШІ дапамагае гасіць іпатэку ў Варшаве — айцішнік ужо думае пра другую
«Калі што, можна прадаць». ШІ дапамагае гасіць іпатэку ў Варшаве — айцішнік ужо думае пра другую
Ён дзеліцца разлікамі, вопытам зносін з банкамі і лайфхакам, як знізіць працэнт па іпатэцы.
14 каментарыяў
Банк заблакаваў рахункі — а там іпатэка і зберажэнні. Айцішнік баіцца страціць кватэру (ён у Польшчы 5+ гадоў)
Банк заблакаваў рахункі — а там іпатэка і зберажэнні. Айцішнік баіцца страціць кватэру (ён у Польшчы 5+ гадоў)
Банк заблакаваў рахункі — а там іпатэка і зберажэнні. Айцішнік баіцца страціць кватэру (ён у Польшчы 5+ гадоў)
Pekao S.A. пагражае кліенту-беларусу разрывам супрацы праз доўгае чаканне ВНЖ. Пра жудаснаты кейс распавядае канал пра фінансы ў Польшчы Złoty Dzik.
19 каментарыяў
«Зараблю, пакуль можна». Як Claude дапамагае паспець 2 фултаймы за 8 гадзін — мануал (у канцы будзе сумна)
«Зараблю, пакуль можна». Як Claude дапамагае паспець 2 фултаймы за 8 гадзін — мануал (у канцы будзе сумна)
«Зараблю, пакуль можна». Як Claude дапамагае паспець 2 фултаймы за 8 гадзін — мануал (у канцы будзе сумна)
Ніводзін з працадаўцаў не ведае пра другога. Але айцішнік паспявае ўсё і нават больш.
16 каментарыяў

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

2

второй фултайм, а с ним и + 150% к доходу

И в который раз - к какому именно доходу? Раз автор аноним, то чего стесняться абсолютных чисел? Дал бы хоть вилку.

krwa
krwa VP of Engineering в Super Duper Development
-2

Даже с учётом того, что он аноним, не мог поделиться цифрами. А так бы наплодили комментов.

Кстати, автору - не обязательно брать ипотеку под фикс процент. Можно и под плавающий. Мы когда-то брали под 9.5% годовых (когда ставки были на пике), сейчас тот же кредит стоит уже 5.2% годовых с плавающей ставкой и постоянно потихоньку падает

0

При том в статье достаточно данных чтобы сделать прикидку. Скорее всего первая работа $4-5к а вторая соответственно - $6-7.5k

0

отличный совет, когда ставка скорее всего в локальном минимуме

кто мешает рефинансировать или банально договориться о снижении, если вниз пойдет? а если вверх пойдет, а вы на зменной, никто с вами договариваться не будет

krwa
krwa VP of Engineering в Super Duper Development
-3

Локальный минимум будет ещё впереди, ждём 3% годовых. До 2020 было под 1-2% с учётом маржи банка.
А договариваться каждый раз с новым банком и переносить ипотеку - тот ещё гемор. Старый может не согласиться, а переносить бизнес, все оплаты счета. Перенос кредита тоже не бесплатный: вы платите за оценку имущества, сбор справок etc.

1

ну да, позвонить на инфолинию и получить оффер на новую ставку через час, как у многих получилось с мбанком в начале этого года - тот еще гемор. а в случае рефинанса одноразовые оплаты окупятся за несколько месяцев, если действительно наступит 3% годовых

а на другой чаше весов риск платить в 2-3 раза выше в случае схлопывания раздутой экономики или военных действий - вы действительно агитируете людей ввязываться в это? понятно, что вы на зменной и вам хочется верить в лучшее, но в восточной европе возможно все что угодно

krwa
krwa VP of Engineering в Super Duper Development
-1

Кредит - это всегда риски. Как и бизнес (у меня и то и другое). Тут каждый решает сам. С другой стороны, кто не рискует, тот не пьёт шампанского. Можно ведь было и не уезжать никуда и сидеть припеваючи в РБ на зарплате в умирающем аутсорсе.
Каждый решает сам.

grover
grover Deputy Cleaner, Timemanager, AgileBuddy в SoftUyiss
-3

рычалту мне в забку

5

нужно больше житейских статей. как айтишник ходит в варшаве за хлебом, как айтишник варит кофе дома, как айтишник завел кредитку в банке. главное, что айтишник!

grover
grover Deputy Cleaner, Timemanager, AgileBuddy в SoftUyiss
-3

в ужонд за спердолеями

3

Это даёт возможность работать, как и раньше, по восемь часов в день без потери качества, но за две зп.

Офигеть, где вы такое берёте? У нас: "о, теперь у нас есть ИИ, так что мы сможем в 10 раз быстрее фичи пилить". Какие тут две работы 🙈

krwa
krwa VP of Engineering в Super Duper Development
-3

Автор просто ищет возможности, а не оправдания, почему не получится.

Большинство компаний понятия не имеют, как правильно внедрять ИИ и очень-очень далеки от переднего края.
Вам никто не мешает на своём месте автоматизировать работу для себя и найти вторую работу, а не быть тем, кого пихают и заставляют пользоваться.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 21 ліпеня 2026, 16:19

Anonymous
Anonymous
0

хочу так же, куда нести деньги?

grover
grover Deputy Cleaner, Timemanager, AgileBuddy в SoftUyiss
-3

Леню Голубкова в линкед ин найди , индорсни его