Айцішны СЕО падзяліўся пытаннем, якім ратуецца ад завучаных адказаў на сумоўях
Генеральны дырэктар воблачнай кампаніі Snowflake Шрыдхар Рамасвамі распавёў, якое пытанне задае на сумоўях, каб пазбегнуць завучаных адказаў.
Генеральны дырэктар воблачнай кампаніі Snowflake Шрыдхар Рамасвамі распавёў, якое пытанне задае на сумоўях, каб пазбегнуць завучаных адказаў.
Генеральны дырэктар воблачнай кампаніі Snowflake Шрыдхар Рамасвамі распавёў, якое пытанне задае на сумоўях, каб пазбегнуць завучаных адказаў.
У падкасце Sourcery ён прызнаўся, што не любіць банальныя пытанні — напрыклад, чым кандыдат займаўся на папярэдняй працы. У адказ людзі пачынаюць пералічваць праекты, чат-боты і спосабы павысіць эфектыўнасць, але такія адказы мала што кажуць пра самога чалавека.
«Я не люблю завучаныя адказы. Я пытаю нешта накшталт: „Раскажыце, як вы змянілі сябе“», — сказаў ён.
Рамасвамі быў партнёрам фонду Greylock Ventures і суўладальнікам пошукавага ШІ-стартапа Neeva, які пазней купіла Snowflake. Ён узначаліў кампанію ў 2024 годзе.
У падкасце ён адзначыў, што для яго асабліва важныя спалучэнне мэтанакіраванасці і гнуткасці. Кажа, менавіта гэтыя якасці адрозніваюць сапраўды выбітных людзей — асабліва зараз.
На фоне гонкі за спецыялістамі, здольнымі адаптавацца да працы з ШІ, кіраўнікі тэхнакампаній шукаюць усё больш нестандартныя спосабы ацаніць важныя якасці кандыдатаў.
На мінулым тыдні ў іншым падкасце генеральны дырэктар Shopify Тобі Лютке распавёў, што задае адно пытанне, каб зразумець, ці зможа чалавек хутка адаптавацца і эфектыўна працаваць у крызісных сітуацыях. Ён пытаецца: «Вы калі-небудзь запускалі сваю кампанію?» Гэта дапамагае выявіць людзей з прадпрымальніцкім мысленнем, якім зразумелыя выклікі, з якімі ён сутыкаецца як заснавальнік.
Дырэктар па персанале Dayforce Эмі Капеланці-Вульф пытае кандыдатаў, які канструктыўны фідбэк ім давалі, які яны цяпер перавараюць. Яна прымае як асабістыя, так і прафесійныя прыклады і чакае шчырых адказаў. Па яе словах, калі кандыдат кажа, што не атрымлівае зваротнай сувязі ці яму няма чаго выпраўляць, гэта праблема.


Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.