Apple спрабуе пераканаць ЕС, што ў яе цэлых пяць App Store

Кампанія спрабуе пераканаць Еўрапейскую камісію, што кіруе пяццю рознымі крамамі праграм — па колькасці дэвайсаў, для якіх яны працуюць. Такім чынам Apple спрабуе пазбегнуць трапляння App Store у спіс вялікіх платформаў новага закона ЕС.

1 каментарый

Apple падала апеляцыю на рашэнне Еўракамісіі, згодна з якім яе крама праграм App Store падпадае пад патрабаванні новага Закона аб лічбавых рынках (DMA). Дакумент патрабуе, каб брамнік (кампанія, якая кіруе паслугамі платформы) не аддаваў перавагі сваім уласным прадуктам або паслугам, а таксама дазваляў распрацоўшчыкам прасоўваць уласныя прадукты па-за межамі платформы і выкарыстоўваць іншыя плацежныя сістэмы.

Таксама рэгулятар разглядае пытанне, ці варта ўнесці ў спіс і месенджар iMessage. У выпадку, калі iMessage прызнаюць буйным сэрвісам, Apple будзе вымушаная забяспечыць сумяшчальнасць месенджара з іншымі. Нягледзячы на падачу апеляцыі, кампанія ўсё роўна будзе абавязаная выконваць новыя правілы для сваіх платформаў ад 6 сакавіка.

Раней стала вядома, што Міністэрства юстыцыі ЗША знаходзіцца на фінальнай стадыі антыманапольнага расследавання супраць Apple. Верагодна, ведамства падасць найбуйнейшы пазоў супраць кампаніі ў першай палове гэтага года. У ім будзе разглядацца кантроль Apple над апаратным і праграмным забеспячэннем сваёй экасістэмы. Міністэрства яшчэ не прыняло канчатковага рашэння з нагоды падачы пазову.

Apple паказала першую рэкламу Vision Pro і назвала дату пачатку продажаў
Па тэме
Apple паказала першую рэкламу Vision Pro і назвала дату пачатку продажаў
Apple моцна адстае ў АІ-гонцы і можа нагнаць упушчанае толькі ў 2025 годзе
Па тэме
Apple моцна адстае ў АІ-гонцы і можа нагнаць упушчанае толькі ў 2025 годзе
Apple плаціць кампенсацыі ўладальнікам запаволеных iPhone
Па тэме
Apple плаціць кампенсацыі ўладальнікам запаволеных iPhone

Читать на dev.by