Apple зноў перанесла рэліз электрамабіля на 2028 год. Прыбытак ад праекта пад пытаннем

Кампанія змяніла планы па выпуску электрамабіля і перанесла тэрміны рэалізацыі праекта на 2028 год. Рада дырэктараў незадаволеная марудлівасцю распрацовак.

Пакінуць каментарый

Паводле даных Bloomberg, Apple распрацоўвае Project Titan ад 2014 года. Выпуск электрамабіля неаднаразова адкладалі, таксама ў праекце мяняліся кіраўнікі і праводзіліся звальненні ў камандзе распрацоўшчыкаў. Ад 2021 года праект узначальвае віцэ-прэзідэнт Apple Кевін Лінч пасля сыходу Дага Філда, які расчараваўся ў спробах давесці прататып электрамабіля да рэалізацыі.

Стратэгія праекта пастаянна змянялася: спачатку Apple хацела выпусціць цалкам беспілотны аўтамабіль пятага ўзроўню, што дазволіла б карыстальнікам наогул не ўдзельнічаць у кіраванні машынай. Аднак затым кампанія вырашыла выпусціць аўтамабіль з пашыранымі функцыямі аўтаномнага кіравання з аўтапілотам трэцяга ўзроўню.

У выніку высветлілася, што вытворца не зможа стварыць падобнага аўтамабіля, таму цяперашнія распрацоўкі адпавядаюць бягучым магчымасцям электрамабіляў Tesla. Такім чынам, аўтамабіль Apple атрымае сістэму дапамогі кіроўцу ўсяго толькі ўзроўню 2+. Выданне адзначае, што рада дырэктараў патрабуе ад топ-менеджараў паскорыць распрацоўку электрамабіля.

Аднак некаторыя кіраўнікі Apple дагэтуль сумняваюцца, што аўтамабіль калісьці зможа забяспечыць такі ж прыбытак, які прыносяць продажы iPhone. Эксперты мяркуюць, што навінка будзе каштаваць мінімум $100 тысяч, што зробіць немагчымым канкурэнцыю з Tesla, электрамабілі якой каштуюць нашмат менш пры падобных параметрах.

Bloomberg: Apple пакажа новыя iPad і MacBook Air
Па тэме
Bloomberg: Apple пакажа новыя iPad і MacBook Air
У поспех Vision Pro пакуль верыць толькі Apple. Што можа пайсці не так?
Па тэме
У поспех Vision Pro пакуль верыць толькі Apple. Што можа пайсці не так?
Apple адкрые доступ да NFC іншым распрацоўшчыкам у абыход Apple Pay і Wallet
Па тэме
Apple адкрые доступ да NFC іншым распрацоўшчыкам у абыход Apple Pay і Wallet

Читать на dev.by