Bloomberg: Google рыхтуе адказ OpenAI — АІ, які думае

Кампанія працуе над стварэннем новай АІ-мадэлі, здольнай разважаць на капыл чалавека.

5 каментарыяў

Bloomberg паведамляе, што за апошнія месяцы Google удалося дамагчыся значных поспехаў у распрацоўцы мадэляў, здольных вырашаць шматпавярховыя задачы ў матэматыцы і праграмаванні.

Гэтую тэхналогію пад назвай «ланцужок думак» ужо выкарыстоўвае OpenAI. АІ-алгарытм перад адказам на запыт бярэ паўзу, каб прааналізаваць звязаныя з запытам тэмы і даць абагульнены адказ на пытанне.

Агенцтва адзначае, што Google працягвае распрацоўку і павольней, чым OpenAI, калі справа тычыцца запуску новых прадуктаў. Гэта адбываецца ў тым ліку праз праверкі бяспекі і этычных момантаў.

Паводле слоў ананімнай крыніцы ў кампаніі, пасля рэлізу новай мадэлі о1 ад OpenAI супрацоўнікі мэтавага падраздзялення DeepMind былі расчараваныя адставаннем Google у гонцы за лідарства ў сферы АІ.

Google Карты зладзілі вайну фэйкавым водгукам
Па тэме
Google Карты зладзілі вайну фэйкавым водгукам
Бойся АІ: Цукербергу і Альтману даслалі пальчаткі з шасцю пальцамі
Па тэме
Бойся АІ: Цукербергу і Альтману даслалі пальчаткі з шасцю пальцамі
Гейтс падзяліўся трыма галоўнымі страхамі наконт АІ
Па тэме
Гейтс падзяліўся трыма галоўнымі страхамі наконт АІ

Читать на dev.by