Bloomberg: Маск плануе звольніць палову супрацоўнікаў Twitter і забараніць аддаленую працу
Бізнэсовец плануе звольніць палову супрацоўнікаў кампаніі — гэта каля 3700 чалавек.
Адразу два выданні — CNBC і Bloomberg — са спасылкай на свае крыніцы ў кампаніі паведамілі пра маштабныя скарачэнні, якія плануе Маск у сацсетцы. Акрамя таго, новы кіраўнік Twitter спадзяецца скараціць выдаткі кампаніі. Паводле звестак CNBC, Маск планаваў сустрэцца з кансультантамі і абмеркаваць з імі скарачэнні, якія маюць адбыцца; апавяшчэнне пра сустрэчу ўбачылі супрацоўнікі ва ўнутраных сістэмах кампаніі.
Таксама бізнэсовец плануе скасаваць аддаленую працу ў Twitter і прымусіць супрацоўнікаў прыходзіць у офісы. Для некаторых працаўнікоў могуць зрабіць выключэнні. Аднак планы па колькасці звольненых могуць змяніцца. Адзін са сцэнароў — выплата выхадной дапамогі за два месяцы. Раней у чэрвені Маск забараніў працаваць аддалена супрацоўнікам Tesla, а на сустрэчы з супрацоўнікамі Twitter абяцаў не забараняць дыстанцыйнай працы. Цяпер аддалена працуе каля чвэрці штату Twitter.
Читать на dev.by