Бразільскі суд даў Х суткі, каб прызначыць свайго прадстаўніка. Або сацыяльныя сеткі заблакуюць

Вярхоўны суд апублікаваў скрыншот рашэння суда ў сваім акаўнце ў X, адзначыўшы акаўнты Ілана Маска.

1 каментарый

Суддзя Федэральнага Вярхоўнага суда краіны Алешандрэ дэ Мараес абавязаў кампанію на працягу 24 гадзін прызначыць законнага прадстаўніка платформы ў Бразіліі. У адваротным выпадку праца сэрвісу будзе прыпыненая па рашэнні суда.

Раней у гэтым месяцы X абвясціў пра закрыццё свайго бразільскага офіса і звальненне супрацоўнікаў у краіне праз пагрозу, якую нібыта выказаў Мараес аднаму з супрацоўнікаў. Кампанія папярэдзіла карыстальнікаў, што паслугі X застануцца даступнымі ў Бразіліі.

У красавіку гэтага года суд пачаў расследаванне ў дачыненні да Маска. Мараес запатрабаваў заблакаваць шэраг акаўнтаў, якія распаўсюджвалі дэзынфармацыю. Бізнэсовец абскардзіў пастанову, заявіўшы, што яна супярэчыць канстытуцыі. У выніку X паабяцала выканаць судовае рашэнне.

X закрыла офіс у Бразіліі праз канфлікт Маска з суддзёй
Па тэме
X закрыла офіс у Бразіліі праз канфлікт Маска з суддзёй
Бразілія забараніла Meta выкарыстоўваць асабістыя даныя грамадзян для навучання АІ
Па тэме
Бразілія забараніла Meta выкарыстоўваць асабістыя даныя грамадзян для навучання АІ
Маск против Бразилии: владелец X защищает ультраправых и раздражает суд
По теме
Маск против Бразилии: владелец X защищает ультраправых и раздражает суд

Читать на dev.by