Як маюцца айцішнікі з буйнога аўтсорсу (і дзе яны)

Спыталіся ў айцішнікаў з буйнога (глабальны штат ад 500 чалавек) аўтсорсу, што адбываецца ў іх кампаніях.

91 каментарый

Паўдзельнічалі 711 ІТ-спецыялістаў. Амаль палова — распрацоўшчыкі. 41% — мідлы, 30% — сеньёры. Траціна рэспандэнтаў працуе ў ІТ 2-5 гадоў, 29% — 1-2 гады. 

Змест
Падрабязней пра ўдзельнікаў
  • Developer (software engineer) — 46,3%
  • QA Specialist — 12,4%
  • QA Automation Engineer — 6,9% 
  • Team Lead/Tech Lead — 5,8%
  • Project Manager — 4,1% 
  • Business Analyst — 3,9%
  • DevOps Engineer — 3,8%
  • Delivery Manager — 1,5% 
  • HR Specialist/Recruiter — 1,4%
  • Sales/Business Development Manager — 1,4%
  • Architect — 1,3%
  • Data Scientist — 1,3% 
  • DataBase/Administrator — 1% 
  • System Administrator — 1,1%
  • Designer — 1,0% 
  • Product Manager/Product Owner — 0,8% 
  • Resource Manager — 0,8% 
  • System Analyst — 0,8%
  • C-Level — 0,6%
  • UI/UX Designer — 0,6% 
  • Marketing Specialist — 0,4%
  • PR Specialist/Manager — 0,3% 
  • Support Specialist — 0,3% 
  • Account Manager — 0,1%
  • Copywriter — 0,1%
  • Іншае — 2,0%

З усіх спецыялістаў, якія ўзялі ўдзел у анкетаванні, 35% знаходзяцца не ў краіне. Большасць цяпер працягвае працаваць у Беларусі (але з іх 22% кажа, што рыхтуе пераезд).

Прапанову рэлакавацца атрымалі ад кампаній 76% удзельнікаў, на пераезд пагадзіліся 43%. 16% не прапаноўвалі рэлакейт, 8% пераехалі з уласнай ініцыятывы.

Хто застаецца: праблемы і перспектывы

Самая распаўсюджаная прычына адмовы ад рэлакейту — сямейныя абставіны. Яе пазначыў 41% айцішнікаў.

Многія лічаць сітуацыю ў краіне некрытычнай і з’едуць, толькі калі яна пагоршыцца. Гэты аргумент — на другім месцы паводле папулярнасці. Пры гэтым аргумент «мяне ўсё задавальняе» — на перадапошнім. 

У інсайд-полі айцішнікі расказалі пра іншыя прычыны. Сярод іх — размеркаванне, нецікавыя краіны для рэлакейту, прапанаваныя кампаніяй, крэдыт на кватэру ў РБ. 

Напрыклад, аднаго з рэспандэнтаў не задаволілі ўмовы выплаты рэлакейт-бонусу: «Бонус налічваўся строга пры звальненні з беларускага офіса, пры гэтым лакацыя, якая прымала, афармляла 2+ месяцы. Адпаведна быў выбар: альбо ехаць без бонуса, але з заробкам і бонус атрымаць пасля ўсіх працэдур, альбо атрымаць бонус, ехаць і не разумець, калі прыйдуць наступныя грошы. Не задаволіў ніводны з варыянтаў».

Што з працай і заробкамі ў Беларусі

Пасля пачатку вайны ва Украіне аўтсорсу стала складаней шукаць і ўтрымліваць заказчыкаў. На сёння гэта асноўная праблема кампаній у Беларусі, яе агучылі 50%+ айцішнікаў, якія працуюць у краіне. Праблемы з грашовымі пераказамі адзначылі 6%, з карпаратыўнымі сэрвісамі і доступамі — 6%.

Амаль палова ўдзельнікаў заўважыла, што праблемы кампаній адбіліся на супрацоўніках. У другой паловы ўсё як звычайна (акрамя разумення перспектыў).

40% айцішнікаў адзначылі замарозку наймання, 21%+ — замарозку пераглядаў зп, 20% — скарачэнні. 

Між тым 5% удзельнікаў лічаць, што кампанія дынамічна развіваецца ў Беларусі, у супрацоўнікаў добрыя перспектывы.

Што далей?

Больш за палову рэспандэнтаў не супраць і далей працаваць на сваю кампанію ў Беларусі. Траціна хоча далучыцца да яе замежнаму офіса, столькі ж — шукае цікавейшую рэлакейт-прапанову.

Кожны пяты ўпэўнены, што заўсёды знойдзе працу ў прыватнай ІТ-кампаніі, арыентаванай на заходні рынак, у Беларусі.  

Пры гэтым 13% гатовыя разгледзець варыянты працы на расійскі рынак, прыкладна столькі ж — на ўнутраны. 

5% не выключаюць сыходу з ІТ.

Хто з’ехаў

З 711 удзельнікаў анкетавання 250 ужо не ў краіне — яны ў Польшчы (51%), Грузіі (18%), Літве (13%), Узбекістане (3%) і іншых краінах. Большасць рэлакантаў-удзельнікаў анкеты (76%) з’ехала з Беларусі сёлета. 

64% удзельнікаў анкетавання адзначылі, што іх кампаніі рэлакуюць усіх ахвотных. Астатнія адзначаюць абмежаванне паводле ўзроўняў (16,3%), праектаў (15,1%), пазіцый (8,8%).

Куды, з кім і чаму з’язджаюць — партрэт ІТ-рэлаканта. Вялікі рэсёрч
Па тэме
Куды, з кім і чаму з’язджаюць — партрэт ІТ-рэлаканта. Вялікі рэсёрч

Што з працай і заробкам у рэлакантаў 

Амаль у 40% рэлакантаў пасля пераезду заробак нета не змяніўся ў параўнанні з заробкам у Беларусі. Астатнім (не ўсім) пашанцавала больш — іх заробак вырас на 10-50%. Некаторыя сталі чыстымі атрымліваць у два разы больш, чым у Беларусі. 

Але ў часткі рэлакантаў зарплата нета, наадварот, упала на 15-30% у асноўным праз падатковую нагрузку. «Заробак грос паднялі на 15%, але нета прасеў на 20% адносна беларускага. Аслабелы еўра толькі пагаршае разрыў», — паскардзіўся адзін з рэспандэнтаў, які працуе ў Літве. 

Пры гэтым у 15% рэлакантаў сітуацыя з заробкамі не зменіцца сёлета, бо кампаніі замарозілі перагляд. 

Бонусы пры рэлакацыі

Траціна спецыялістаў пераехала без бонусаў ад кампаніі. У той жа час каля 50% атрымалі да 1-3 тысяч долараў.

Некалькі чалавек атрымалі да 10 тысяч долараў, а два рэспандэнты пазначылі, што атрымалі больш за 10 тысяч долараў. Адзін з іх сеньёр са стажам у ІТ 5-10 гадоў, другі — лід са стажам у ІТ 2-5 гадоў.

Як кампаніі «прывязваюць» рэлакантаў

Палова айцішнікаў адзначыла, што кампанія не звязвала іх ніякімі абавязкамі (або плюшкамі) пры рэлакейце.

45% пазначылі, што ў выпадку датэрміновага звальнення прыйдзецца вярнуць выдаткі кампаніі на рэлакейт або бонус. «Калі звальняешся, адпрацаваўшы менш за паўгода — абавязаны цалкам вярнуць бонус, калі ад паўгода да года — прапарцыйна адпрацаванаму часу», — растлумачыў адзін з рэспандэнтаў. 

Кожны пяты адчувае сябе залежным ад кампаніі ў новай краіне — не дэ-юрэ, але псіхалагічна.

Хто вернецца

43% рэлакантаў з буйнога аўтсорсу плануюць у перспектыве вярнуцца ў краіну пры ўмове змянення сітуацыі. 2,5% хочуць вярнуцца найбліжэйшым часам.

Між тым 36% не плануюць вяртацца, а 17% пакуль не вызначыліся.

Што з беларускім айці? Адказваюць 5000 айцішнікаў. Вялікі рэсёрч
Па тэме
Што з беларускім айці? Адказваюць 5000 айцішнікаў. Вялікі рэсёрч
Куды, з кім і чаму з’язджаюць — партрэт ІТ-рэлаканта. Вялікі рэсёрч
Па тэме
Куды, з кім і чаму з’язджаюць — партрэт ІТ-рэлаканта. Вялікі рэсёрч
Як пераезд мяняе заробак і даход — адразу і з часам. Вялікі рэсёрч
Па тэме
Як пераезд мяняе заробак і даход — адразу і з часам. Вялікі рэсёрч
Як распрацоўшчык у Польшчы працаваў кур’ерам (але потым усё атрымалася)
Па тэме
Як распрацоўшчык у Польшчы працаваў кур’ерам (але потым усё атрымалася)
«Перадумалі закрывацца ў Беларусі». Як маюцца мабільныя распрацоўшчыкі
Па тэме
«Перадумалі закрывацца ў Беларусі». Як маюцца мабільныя распрацоўшчыкі
«Айцішніца адмовілася пераязджаць без каня». Спецыялісты па рэлакацыі пра казусы
Па тэме
«Айцішніца адмовілася пераязджаць без каня». Спецыялісты па рэлакацыі пра казусы
Айцішнікі расказалі, як інфляцыя ў Беларусі змяняе іх лад жыцця
Па тэме
Айцішнікі расказалі, як інфляцыя ў Беларусі змяняе іх лад жыцця
Заробак у ІТ працягвае падаць. У доларах ніжэйшы за $2300
Па тэме
Заробак у ІТ працягвае падаць. У доларах ніжэйшы за $2300

Читать на dev.by